Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны экзіт-пол: Парашэнка перамагае ў першым туры (ЖЫВЫ БЛОГ)

25 траўня ва Ўкраіне адбываюцца пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары. Яўка высокая за выключэньнем акупаванага Крыма і Данбаса, дзе дзейнічаюць узброеныя баевікі.

10:02 25.5.2014

Патрыярх Філарэт хоча прэзыдэнта ў першым туры

Прадстаяцель УПЦ патрыярх Філярэт адным зь першых прагаласаваў на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны.

Ён выказаў спадзеў, што ўкраінцы выберуць сабе прэзыдэнта ў першым туры, перадае тэлеканал «1+1».
10:06 25.5.2014

Юлія Цімашэнка прагаласавала ў Днепрапятроўску


Кандыдат на прэзыдэнта Ўкраіны Юлія Цімашэнка прагаласавала ў родным Днепрапятроўску.

Пасьля галасаваньня яна заявіла, што Ўкраіне, каб забясьпечыць сваю бясьпеку патрэбна бліжэйшым часам правесьці рэфэрэндум аб далучэньні да НАТО.
10:10 25.5.2014

На выбарах ва Ўкраіне праводзяцца два экзыт-полы

«Нацыянальны экзыт-пол» праводзіць кансорцыюм кампаній у складзе фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы» імя Ілька Кучарыва, Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялёгіі і Цэнтра Разумкова.
10:28 25.5.2014

Ажыятаж на выбарчых участках у Кіеве

На выбарчым участку № 800621, разьмешчаным у гімназіі № 32 па вуліцы Івана Фёдарава ажыятаж назіраўся з самага ранку. Кіяўляне выбіраюць 25 траўня прэзыдэнта, мэра горада, дэпутатаў гарсавета.
10:36 25.5.2014
Выбары ў Дзімітраве Данецкай вобласьці. Фота Дзьмітрыя Галко
Выбары ў Дзімітраве Данецкай вобласьці. Фота Дзьмітрыя Галко
10:43 25.5.2014

У Луганску галасуюць у 2 акругах з 12

У Луганскай вобласьці выбары праходзяць толькі ў двух з 12 акругаў: № 115 з цэнтрам у горадзе Сватава і № 114 з цэнтрам у Белаводзку, паведаміў УНІАН прэс-сакратар выконваючага абавязкі старшыні Луганскай аблдзяржадміністрацыі Ірыны Вярыгінай.

Сёньня для жыхароў Луганскай вобласьці пачалося інтэрнэт-галасаваньне.

Такім чынам арганізатары праекта спадзяюцца даведацца меркаваньне жыхароў Данбаса, якія не змаглі прагаласаваць на сваіх выбарчых участках з-за блякаваньня працы выбаркамаў.
10:51 25.5.2014

АБСЭ адклікала назіральнікаў з Данецкай вобласьці

Арганізацыя заявіла, што ў гэтым рэгіёне не магчыма працаваць з-за «атмасфэры тэрору».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG