Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынаў: У псэўдарэфэрэндуме ўдзельнічала менш за траціну насельніцтва Данбасу


Рэфэрэндум 11 траўня ў Данбасе можна лічыць фарсам. Пра гэта на пагаджальнай радзе заявіў выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў.

«Што да ўдзелу грамадзян. Паводле інфармацыі МУС, экспэртаў, у гэтым фарсе ўзялі ўдзел у Луганскай вобласьці — на ўзроўні 24% ад насельніцтва, якое мае права галасаваць. У Данецкай вобласьці — крыху больш за 32%», — цытуе Турчынава Еспресо.

«У шэрагу населеных пунктаў, у прыватнасьці ў Луганскай вобласьці, гэты фарс не праводзіўся», — адзначыў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG