Пэтыцыя з заклікам да прызнаньня Расейскай Фэдэрацыі «спонсарам тэрарызму» зьявілася на афіцыйным сайце Белага дома.
Каб дакумэнт афіцыйна разгледзелі ў Адміністрацыі прэзыдэнта ЗША, ён павінен на працягу месяца набраць 100 тысяч подпісаў прыхільнікаў гэтай ідэі.
«У сваёй неабвешчанай вайне супраць Украіны Расея выкарыстоўвае таемныя апэрацыі, якія падпадаюць пад вызначэньне „міжнароднага тэрарызму“ у адпаведнасьці з параграфам 2331 разьдзелу 18 Збору законаў ЗША», — гаворыцца ў тэксьце пэтыцыі.
У дакумэнце сказана, што расейскія ўзброеныя агенты, дзейнічаючы пад прыкрыцьцём, «спрабуюць чыніць уплыў на палітыку ўкраінскага ўрада шляхам запалохваньня або прымусу». Яны таксама імкнуцца паўплываць на дзейнасьць урада "шляхам забойстваў і выкраданьняў людзей, сілавога ўтрыманьня урадавых будынкаў, участкаў міліцыі і ваенных баз«,— напісана ў пэтыцыі.
Аўтары дакумэнта адзначаюць, што «гэтая дзейнасьць праводзіцца ў вялікіх маштабах і на працягу доўгага пэрыяду часу», нягледзячы на асуджэньне з боку ЗША, краін G7, НАТО, Эўразьвязу і ААН.
«Згодна з гэтым, Расею варта афіцыйна вызначыць як «спонсара тэрарызму», — адзначаецца ў дакумэнце.
Пэтыцыя зарэгістраваная на сайце 23 красавіка. Збор подпісаў будзе доўжыцца да 23 траўня, нагадвае УНІАН. За адзін дзень было сабрана болей за 3,5 тысячы подпісаў з неабходных 100 тысяч.