Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чуркін пагражае Ўкраіне вайною


Віталь Чуркін
Віталь Чуркін

Расейскі амбасадар у ААН Віталь Чуркін выступіў з пагрозай увядзеньня расейскіх войск на тэрыторыю Ўкраіны.

У выпадку горшага разьвіцьця падзей на паўднёвым усходзе Украіны Расея ўзгадае аб дазволе Савета Фэдэрацыі выкарыстоўваць Узброеныя сілы РФ на тэрыторыі Ўкраіны.

Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала «Россія-1» пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін:

«Гэтая магчымасьць заўсёды маецца ў нашых руках. Але, вядома, не хацелася б».

Чуркін таксама сказаў. Што калі гвалт на паўднёвым усходзе Ўкраіны ня спыніцца, Расея скліча экстранае пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН.

Расійскі дыплямат лічыць, што Рада Бясьпекі ААН расколатая, чакаць ад яе якіх-небудзь сур’ёзных дзеяньняў у пляне ўрэгуляваньня канфлікту на паўднёвым усходзе Ўкраіны не даводзіцца. Таму магчымасьць правядзеньня на тэрыторыі Ўкраіны міратворчай апэрацыі ААН зьяўляецца маларэалістычнай.

Пры гэтым Чуркін адзначыў, што Расея мае міжнародна-прававыя падставы для ўвядзеньня сваіх міратворцаў ва Ўкраіну ў выпадку неабходнасьці:

«Ёсьць адпаведныя нормы Статута ААН, артыкул 51 Статута, які кажа аб самаабароне і які мы, дарэчы, задзейнічалі падчас канфлікту на Каўказе ў 2008 годзе».

Украінскі амбасадар у ААН Юры Сяргееў заявіў Голасу Амэрыкі, што Кіеў заклікае Расею адвесьці свае войскі ад украінскай мяжы.
Юры Сяргееў
Юры Сяргееў
«Міністэрства абароны Расеі пачало новыя вучэньні, на гэты раз яшчэ больш агрэсіўныя. Міністар абароны... ўпершыню пацьвердзіў, што гэтыя вучэньні выкліканыя сытуацыяй ва Ўкраіне. Да гэтага ён казаў аб рэгулярных вучэньнях ; усё гэта гучыць як вельмі сур’ёзная пагроза — пасьля заяваў Пуціна і Лаўрова аб магчымым ваенным ўварваньні ва Ўкраіну: нібыта для абароны расейскамоўнага насельніцтва. Ва Ўкраіне шмат расейскамоўных жыхароў, але не ўсе яны сэпаратысты. Сярод пратэстуючых ёсьць тысячы нармальных людзей, і ўрад павінен прыслухацца да іх меркаваньня і пачуць іх. Тыя ж, каго узбройвае Расейская Фэдэрацыя, гэта невялікая група людзей, некалькі соцень чалавек, але, на жаль, яны дзейнічаюць вельмі агрэсіўна».

Паводле Сяргеева, вайсковы патэнцыял Расеі, разьмешчаны ля мяжы з Украінай, небясьпечны:

«Мы выявілі, што там некалькі розных груповак. Гэта — сумесныя вучэньні груп войскаў Заходняй і Паўднёвай вайсковых акругаў. З паўднёва-ўсходняй боку мы заўважылі вялікую навалу артылерыі, танкаў і асабістага складу з Цэнтральнай і Паўночнай акругаў, а таксама танкі, артылерыю і ўстаноўкі „Град“ — вельмі небясьпечная зброя, якая выкарыстоўвалася ў Чачні. Там каля 200 танкаў і вялікая колькасьць артылерыйскіх установак і пяхоты. Гэта буйная групоўка».

Паводле Сяргеева, Расея спрабуе надаць легітымны характар сваёй магчымай агрэсіі, як гэта адбылося, напрыклад, у Абхазіі або ў Крыме, дзе яны падтрымалі невялікую групу сэпаратыстаў, якія захапілі ўладу і парлямэнт, а затым прынялі рашэньне правесьці рэфэрэндум і абвясьцілі незалежнасьць паўвострава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG