Кіраўнік сілавога блёку «Правага сэктару» (Усход) Андрэй Бялецкі не выключае, што ва Ўкраіне можа паўстаць яшчэ адна рэвалюцыя. Як перадае УНІАН, аб гэтым ён сказаў на брыфінгу .
«Я асабіста веру ў другую рэвалюцыю, таму што справа зроблена нават не на 30%. Паверце, яны вельмі хутка ачомаюцца. У Харкаве усё вырашаюць цалкам „рэгіяналы“. Структура іх улады не распалася. Яны ўваходзяць у змову зь цяперашняй уладай зь велізарнай хуткасьцю, і я веру, што патрэбна другая рэвалюцыя. Якая яна будзе і калі, на гэты момант вельмі складана сказаць, але яна абавязкова будзе», — сказаў Бялецкі .
Ён адзначыў, што людзі, якія стаялі на Майдане, далі цяперашняй уладзе крэдыт даверу пад абарону нацыянальных інтарэсаў.
«Цяпер гэты крэдыт даверу ўвесь час падае, таму што Крым аддадзены бяз бою... Гэтая ўлада мае невялікі ліміт легітымнасьці — да выбараў. Часу ў іх засталося няшмат. Мы да іх ставімся ўсё больш крытычна з кожным днём», — адзначыў Бялецкі.