Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўвядзе візавы рэжым з Расеяй


Міністэрству замежных спраў Украіны даручана ўвесьці візавы рэжым з Расейскай Фэдэрацыяй.

Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Парубій.

Парубій адзначыў, што Рада нацбясьпекі і абароны даручыла МЗС прапрацаваць гэтае пытаньне ў самыя кароткія тэрміны.

А цягам некалькіх гадзін павінен быць уведзены ўезд для грамадзян Расеі на тэрыторыю Ўкраіны выключна па замежных пашпартах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG