Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бахчысараі заблякавалі ўкраінскіх афіцэраў


Украінскія афіцэры аўтамабільнага батальёну ў Бахчысараі, якія адмовіліся пераходзіць на бок Чарнаморскага флёту Расеі, 19 сакавіка ўвечары заблякаваныя расейскімі аўтаматчыкамі.

Пра гэта паведаміў начальнік крымскага мэдыя-цэнтру Міністэрства абароны Ўкраіны Ўладзіслаў Селязьнёў.

«Гэтыя дзеяньні зробленыя дзеля недапушчэньня абурэньняў ўкраінскіх афіцэраў, якіх раней новае камандаваньне часткі запрасіла на цырымонію спуску сьцяга Ўкраіны з флагштока на пляцы часткі. Украінскія афіцэры адмовіліся прымаць удзел у гэтай цырымоніі. Ад моманту захопу аўтамабільнага батальёна ВМС Украіны на флагштоках разьвіваліся сьцягі Ўкраіны і Расеі», — напісаў Селязьнёў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG