Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун накіроўваецца ў Расею і ва Ўкраіну


Візыт адбываецца на фоне эскаляцыі крызысу вакол Крыму.

Офіс Пан Гі Муна паведаміў, што генэральны сакратар ААН сустрэнецца ў чацьвер з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным, а ў пятніцу накіруецца ў Кіеў для перамоваў з украінскім урадам. Пан Гі Мун паспрабуе дамагчыся мірнага ўрэгуляваньня.

Між тым, прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран у сераду заявіў, што Расея можа сутыкнуцца не з часовым, але з пастаянным выключэньнем з Групы G8, у якую ўваходзяць прамыслова разьвітыя краіны, калі яна зробіць далейшыя крокі ў дачыненьні да Украіны пасьля анэксіі Крыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG