Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк даручыў першаму віцэ-прэм’ер-міністру Ўкраіны Віталю Ярэму і міністру абароны Ігару Ценюху накіравацца ў Аўтаномную Рэспубліку Крым і зрабіць там усё неабходнае, каб урэгуляваць канфлікт і не дапусьціць яго пераходу ў ваенную стадыю.
Як перадае інфармацыйнае агенцтва УНІАН, пра гэта заявіў міністар Кабінэту міністраў Украіны Астап Семярак.
«Урад даў тэрміновае даручэньне першаму віцэ-прэм’ер-міністру Ярэму і міністру абарону Ценюху адбыць у Крым для ўрэгуляваньня сытуацыі і дээскаляцыі канфлікту, а таксама недапушчэньня пераходу канфлікту ў ваенную стадыю», — сказаў Семярак.
Аднак, як паведамляе Інтэрфакс-Украіна, крымскія ўлады не зьбіраюцца пускаць Ярэму і Ценюха на тэрыторыю паўвострава.
Пра гэта заявіў самаабвешчаны прэм’ер-міністар Крыму Сяргей Аксёнаў.
«У Крыме іх не чакаюць. У Крым іх ніхто не дапусьціць, і іх адправяць назад», — падкрэсьліў ён.