«Усе сацыяльныя выплаты і пэнсіі былі прафінансаваныя па 16 сакавіка ўключна. Ні 17 сакавіка, ні ўчора — 18 сакавіка мы не змаглі прафінансаваць пэнсіі тым грамадзянам, якія цяпер жывуць на тэрыторыі АР Крым. У нас няма тэхнічнай магчымасьці для гэтага. Мы гатовыя падтрымаць грамадзянаў краіны, але мы ня можам гэтага зрабіць, — сказала міністар Людміла Дзянісава. — Яны лічаць сябе іншай краінай, учора там ужо пачала дзеяньне Канстытуцыя Расейскай Фэдэрацыі. Яны адключыліся ад сыстэмы электронных плацяжоў, і крымскае казначэйства не працуе ў рамках дзяржказначэйства Ўкраіны».
Як падкрэсьліла Дзянісава, агульны транш пэнсіяў, які неабходна было пералічыць у Крым у сакавіку, павінен быў скласьці 1,038 мільярда грыўняў, але да 16 сакавіка ўдалося пералічыць толькі 677 мільёнаў.