Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына можа перакрыць Басфор для расейскіх суднаў


Басфораўскі праліў
Басфораўскі праліў
Турэччына можа перакрыць расейскім караблям праход праз Чарнаморскія пралівы ў выпадку аказаньня ціску на прадстаўнікоў крымскататарскага народа.

Пра гэта паведамляе УНІАН, спасылаючыся крыніцы ў турэцкіх дыпляматычных колах.

У выпадку, калі расейскія войскі актывізуюць уварваньне на тэрыторыю Украіны, альбо марыянэткавы ўрад ці так званая крымская «самаабарона» будуць ажыцьцяўляць гвалт над прадстаўнікамі крымскататарскага народа, то Турэччына будзе вымушаная перакрыць расейскім суднам праход праз Чарнаморскія пралівы.

Менавіта пра гэта, паводле крыніцы, вялося ў тэлефоннай гутарцы прэм’ер-міністра краіны Рейджэпа Эрдагана з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным пасьля сустрэчы турэцкага прэм’ера з Мустафой Джамілевым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG