Украіна плянуе правесьці вайсковыя вучэньні ў пунктах магчымага ўварваньня расейскіх войск — у Адэскай вобласьці (уварваньня чакаюць з Прыднястроўя і з Чорнага мора), у Херсонскай вобласьці (уварваньне з Крыму), а таксама на ўсходніх і паўночных рубяжах на мяжы з Расеяй і Беларусьсю, дзе разьмешчаныя ваенныя базы РФ. Пра гэта паведаміў украінскі рэсурс «ЛігаБізнесІнфарм» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны прыняла шэраг рашэньняў у вайсковай сфэры, адно зь якіх — дэталёвы плян абароны краіны ад зьнешняга і ўнутранага агрэсара. Плян прадугледжвае ўзмоцненую абарону паўднёвых, усходніх і паўночных межаў. Галоўны козыр — сілы НАТО. Паводле зьвестак рэсурсу, саюзьнікі пагадзіліся падтрымаць Украіну ў момант неабходнасьці. Дамоўленасьць была дасягнутая падчас візыту прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка ў Брусель.
Асноўная цяжкасьць рэалізацыі пляну — стан сілавых і абарончых структураў. Учора, выступаючы ў парлямэнце, в.а. міністра абароны Ігар Ценюх адзначыў, што агульная колькасьць украінскіх сухапутных войскаў — 41 тысяча чалавек, але рэальна баяздольныя пакуль толькі 6 тысяч.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь прапануе Расеі размясціць у сябе дадаткова да 15 самалётаў у сувязі з актыўнасьцю НАТО. «Мы апошнім часам, і гэта факт, назіраем эскаляцыю канфлікту. Гэта эскаляцыя адбываецца ўжо ня ў Сырыі, ня ў Лівіі і не ў Іраку. Гэта ўжо каля нашых межаў, гэта ўжо закранае нашы інтарэсы, і мы, як мышы пад венікам, сядзець ня маем права», — сказаў ён.
Гэтыя заявы азначаюць, што Менск дэ-факта ўцягваецца ў канфлікт вакол Украіны на баку Масквы, мяркуе палітоляг Андрэй Фёдараў.