Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна за Крым, 7 сакавіка. У сьвеце не прызнаюць крымскі рэфэрэндум

Пуцін і Абама зноў гутарылі пра Ўкраіну і не знайшлі паразуменьня. У Маскву з Крыма паляцела дэлегацыя сэпаратыстаў. У Кіеве ня ведаюць, ці жывы яшчэ Януковіч.

07:42 7.3.2014

У Галяндыі арыштавалі мільёны эўра, якія могуць належаць людзям Януковіча

Пра гэта заявілі ў тэлевізійнай праграме Pauw & Witteman міністар фінансаў Нідэрляндаў Ерун Дэйсэлблум, піша Украінская праўда.
07:33 7.3.2014
Вось такі адпачынак у Крыме прагназуюць на лета-2014

07:32 7.3.2014
Дзеяньні Пуціна ва Ўкраіне падтрымалі пакуль Куба і Сырыя
07:22 7.3.2014

Башар Асад заклікаў Пуціна супрацьстаяць украінскім экстрэмістам-тэрарыстам і падтрымаў уварваньне ў Крым


Дыктатар Сырыі Башар аль-Асад накіраваў у чацьвер тэлеграму калегу з Расеі Уладзіміру Пуціну са словамі салідарнасьці з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну, паведаміла сірыйскае дзяржаўнае агенцтва «САНА».

Як гаворыцца ў паведамленьні, Асад вітаў намаганьні Пуціна, накіраваныя на «аднаўленьне бясьпекі і стабільнасьці ва Ўкраіне, а таксама на супрацьстаяньне спробам тэрарыстаў-экстрэмістаў спыніць законнасьць і дэмакратыю ў сяброўскай краіне».

У тэлеграме высока ацэнена «мудрае кіраўніцтва прэзыдэнта Пуціна і яго намаганьні ў абароне міжнароднай законнасьці і мэтаў ААН», гаворыцца ў паведамленьні агенцтва.


Чытаць далей
07:01 7.3.2014

Абама патэлефанаваў Пуціну і прапанаваў вярнуць расейскія войскі на свае базы


У пятніцу ўвечары Белы Дом паведаміў аб тым, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову.

Паводле афіцыйнай заявы, падчас тэлефоннай размовы, якая працягвалася гадзіну, прэзыдэнт Абама зрабіў акцэнт на тым, што Расея распачала дзеяньні ў парушэньне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, што прымусіла Злучаныя Штаты і іх саюзьнікаў зьвярнуцца да крокаў у адказ.

У паведамленьнях Белага Дома нічога не гаворыцца аб тым, ці абмяркоўвалі прэзыдэнты ЗША і Расеі сытуацыю ў Крыме
07:00 7.3.2014

У Кангрэсе ЗША прагаласавалі за пакет дапамогі Ўкраіне ў 1 млрд даляраў

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў чацвер ўхваліла законапраект аб наданьні Ўкраіне крэдытных гарантый на суму ў 1 мільярд даляраў. За законапраект прагаласавалі 385 кангрэсмэнаў, супраць — 23.

На будучым тыдні аналягічны законапраект будзе разглядацца ў Сэнаце ЗША, пасьля чаго ў выпадку ўхваленьня, ён будзе перададзены на подпіс прэзыдэнту Бараку Абаму.
07:00 7.3.2014

«Украіну не загоніш у рускую клетку», — Цімашэнка распавяла эўрадэпутатам пра пагрозу рэфэрэндуму па Крыме

Для пошуку «эўрапейскага, мудрага, законнага, годнага» шляху выхаду з крызісу ва Ўкраіне засталося вельмі мала часу, заявіла ў чацьвер лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка на зьезьдзе Эўрапейскай народнай партыі.


Чытаць далей
05:29 7.3.2014

Януковіч ляжыць з інфарктам, яго стан цяжкі – расейскія СМІ

05:16 7.3.2014

ААН прызнала зьмену ўлады ва Ўкраіне

03:08 7.3.2014

УНІАН шукае доказы, што Януковіч жывы

02:09 7.3.2014

Інтэрпол атрымаў запыт на затрыманьне Януковіча


Інтэрпол атрымаў ад Украіны афіцыйны «чырвоны» ордэр на затрыманьне Віктара Януковіча. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ведамства.

Супраць Януковіча вылучаныя абвінавачаньні ў перавышэньні ўлады і дачыненьні да забойстваў.
01:24 7.3.2014

Прэзыдэнт ЗША: мінулі дні, калі можна адвольна перасоўваць межы


У 2014 годзе ўжо даўно мінулі тыя дні, калі можна было перасоўваць межы за сьпінамі дэмакратычных лідэраў, заявіў сёньня прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
XS
SM
MD
LG