Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў неадкладна заплаціць алімпійцам


Коля і Аляксандар Лукашэнка ў Сочы
Коля і Аляксандар Лукашэнка ў Сочы

Кіраўнік Беларусі даручыў прэм'ер-міністру Міхаілу Мясьніковічу неадкладна выплаціць прызавыя ўдзельнікам нацыянальнай алімпійскай зборнай – прызэрам Алімпійскіх гульняў у Сочы.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка краіны.

Яшчэ перад адлётам у Сочы прызэрам абяцалі істотнае матэрыяльнае стымуляваньне: 150 тысяч даляраў — за першае месца, 75 тысяч — за другое, 50 тысяч — за трэцяе. Пры гэтым у Міністэрстве спорту і турызму пераконваюць, што падаткі з гэтых сумаў браць ня будуць. Тым часам адна толькі Домрачава «настраляла» ў Сочы на 450 тысяч даляраў, а з улікам Цупер, Кушніра і Скардзіны агульная сума склала 800 тысяч.Апроч таго, да наступнага алімпійскага цыклю давядзецца кожнаму плаціць прэзыдэнцкую стыпэндыю — каля 3 тысяч даляраў штомесяц.

У ранейшыя гады істотным даважкам была яшчэ кватэра ў Менску, аднак, пачынаючы ад летняй Алімпіяды-2012 у Лёндане, нерухомасьць у якасьці бонуса не фігуруе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG