Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Балотная справа» завяршаецца новымі затрыманьнямі


Перад будынкам суду
Перад будынкам суду

Сёньня ў Маскве чакаецца прысуд у справе васьмі чалавек, якіх сьледзтва абвінавачвае ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ва ўжываньні сілы ў дачыненьні да паліцыянтаў падчас акцыі 6 мая 2012 года на Балотнай плошчы.

Пракуратура папрасіла даць падсудным тэрміны ад пяці да шасьці гадоў калёніі, абаронцы і самі абвінавачаныя настойваюць на поўным апраўданьні.

Перад будынкам Замаскварэцкага суду паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў чалавек з натоўпу, якія прыйшлі падтрымаць абвінавачаных у «Балотнай справе». Некалькі сотняў чалавек перад судом скандуюць: «Свабоду героям Расіі!», «Не дыктатуры!», «Свабоду вязням!».

У залю суду паліцыя не дапусьціла Аляксея Навальнага і удзельніц «Pussy Riot» Надзею Талаконнікаву і Марыю Алёхіну. У інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода Аляксей Навальны заявіў, што не чакае ад сёньняшняга пасяджэньня нічога добрага і ня верыць у цуд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG