Украінскі Майдан выказаў падтрымку расейскаму незалежнаму тэлеканалу «Дождж». Некалькі дзясяткаў чалавек у падтрымку гэтага тэлеканалу зладзілі на Майдане Незалежнасьці своеасаблівы флэш-моб, разгарнуўшы парасоны.
Таксама са сцэны Майдана каардынатары Народнага веча, зьвяртаючыся да людзей, якія сабраліся на галоўнай плошчы Кіева, адзначылі, што ў Расеі таксама, як і ва Ўкраіне, акрамя праўладных тэлеканалаў, ёсьць апазіцыйныя, якія рэпрэсуюць улады. І украінцы павінны падтрымаць гэтыя апазыцыйныя каналы і журналістаў.

Біля глобусу акція в підтримку російсього каналу Дождь pic.twitter.com/qe63jS0X8Q
— Maksym Savanevsky (@maksm) February 9, 2014