20:26
31.1.2014
Клічко заклікае патруляваць вуліцы ў Кіеве
Лідэр партыі «Удар» Віталь Клічко заклікаў украінцаў далучыцца да абароны мірных людзей і арганізоўваць патруляваньне вуліц.
Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
«Надышоў момант, калі мы павінны дзейнічаць усе разам. На вуліцы выйшлі бандыты, і мірных людзей, якія выступаюць супраць карупцыі і бязьмежжа ўлады, — б’юць, выкрадаюць, арыштоўваюць, паляць іх машыны».
Клічко кажа, што яму прыходзілася браць удзел у абароне кіеўскіх вуліц ад «цітушак», якіх часта ахоўвае міліцыя.