Мікола Азараў абверг заяву расейскага міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова аб тым, што сытуацыя ў сталіцы Ўкраіны выходзіць з-пад кантролю:
«Першае, што я хацеў бы сказаць: сытуацыя ў Кіеве знаходзіцца пад абсалютным кантролем. Другое: уся краіна абсалютна спакойна працуе. Падзеі адбываюцца толькі ў невялікай частцы цэнтру гораду. Зь іншага боку, я прасіў бы эўрапейскіх палітыкаў зьвярнуць асаблівую ўвагу на тое, што гучаць заклікі да насельніцтва ўзяць зброю і ісьці падтрымліваць экстрэмістаў. І да чаго могуць прывесьці такія заклікі? Яны прывядуць да кровапраліцьця. Гэта страшна».
Паводле Азарава, урад даваў праваахоўным органам інструкцыі «не дапускаць выкарыстаньня сілы супраць мірных маніфэстантаў».
Гаворачы пра забітых учора, Азараў запэўніў, што міліцыя ня мела агнястрэльнай зброі на вуліцы Грушэўскага:
«Экспэртыза і ўскрыцьцё тых людзей паказалі, што стрэлы былі зробленыя зьверху. Гэта значыць, з даху будынкаў. Міліцыя не знаходзілася на дахах будынкаў. І хто гэта быў? Хутчэй за ўсё, можна дапусьціць, што гэта былі правакатары. Мажліва, зь ліку тых экстрэмісцкіх арганізацый».
Азараў запэўніў, што з самага пачатку канфлікту кіраўніцтва краіны катэгарычна забараніла выкарыстаньне агнястрэльнай зброі ў гэтых масавых беспарадках:
«І тая жорсткасьць, зь якой правакатары ў мінулыя дні робяць супраць міліцыі... Уявіце сабе — паліваць гаручай сумесьсю жывога чалавека. Мы павінныя зараз усьвядоміць, што ва Ўкраіне ёсьць людзі, здольныя ператварыць жывога чалавека ў факел».
Учарашнюю сустрэчу Януковіча з лідэрамі апазыцыі Азараў назваў «даволі карыснай»:
«Пэўныя дамоўленасьці ўжо ў прынцыпе намячаюцца. Хацелася б, каб лідэры апазыцыі, асабліва Віталь Клічко, адышлі ад мовы ўльтыматумаў.
У нас законна абраны прэзыдэнт, ён абраны падчас дэмакратычных выбараў. Вялікая колькасьць людзей падтрымлівае прэзыдэнта. Лідэры апазыцыі павінны зразумець, што і яны адказваюць за тое, каб не было грамадзянскай вайны. Звальваць усю адказнасьць уладу ў гэтай сытуацыі нельга».