У часе сустрэчы з заснавальнікамі і галоўнымі рэдактарамі друкаваных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў Аляксандар Лукашэнка абрынуўся на спартоўцаў, якія «праядаюць народныя грошы», не дэманструючы пры гэтым ніякай аддачы. Прафэсійная размова вялася перадусім паміж Лукашэнкам — капітанам «самай моцнай у сьвеце аматарскай хакейнай каманды» — і Ўладзімерам Беражковым, галоўным рэдактарам спартовай газэты «Прессбол».
Найбольш дасталося хакеістам: нацыянальная зборная ня здолела прабіцца на Алімпійскія гульні ў Сочы, а флягман клубнага хакею — менскае «Дынама» — рызыкуе фінішаваць на апошнім месцы ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе. Лукашэнка абураны тым, што адбываецца ў ягоным любімым спорце:
«Вядома, у нас узровень хакею ў цэлым — перш за ўсё, трэнэры, мазгі ды іншае — ніжэйшы, чым у Расеі. Але мяне што заклапочвае: ладна, вы там тэхнічна, у хуткасьці пасу, мысьленьнем можаце дзесьці адставаць. Але ж фізычна здольныя падрыхтавацца нармальна? Дык нашы ж фізычна не вытрымліваюць гэтага тэмпу, не вытрымліваюць тры пэрыяды адгуляць. Гэта пра што сьведчыць? Міжсэзонка праваленая. Значыць, трэнэры не працавалі. Прэзыдэнт расьпісаў, хто за які клюб адказны зь дзяржпрадпрыемстваў, яны зь іх грошы выцягвалі, дзялілі, жылі добра. Узялі, кармушкі пастваралі. Папрасіў паказаць заробкі хакейных функцыянэраў. Пятроў, дырэктар клюба, Іваноў, Сідараў. 92 мільёны ў месяц! Утрая больш, чым заробак прэзыдэнта».
Лукашэнка зазначыў, што ня ведае, за што плаціць у гэтым годзе тым жа дынамаўцам: «Яны нагадзілі ў душу любому беларусу больш, чым хто іншы. Што за гульня такая?»
Уладзімер Беражкоў, у мінулым віцэ-прэзыдэнт Фэдэрацыі хакею Беларусі, наконт хакейных паразаў трымаецца такой думкі:
«Мне здаецца, што праблемы беларускага хакею шчыльна завязаныя і зьяўляюцца наступствам таго самага „беларускага цуду“, пра які ўвесь час гаворыць прэзыдэнт: занадта добра і прывольна многія пачалі жыць. У 2000-я, на рубяжы стагодзьдзяў, вельмі вялікія грошы пайшлі ў гэты від спорту, і ўрэшце дайшло да таго, што ўжо не было ў каго спытацца за іх „асваеньне“. Таму вынік лягічны».
Як ацэньваюць стан беларускага хакею адмыслоўцы? Хакейны агент Андрэй Грум-Гржымайла катэгарычны: у параўнаньні з сярэдзінай 2000-х узровень «гульні № 1», як яе падаюць спартовыя функцыянэры, абваліўся на траціну:
«Небезьвядомы трэнэр Міхаіл Захараў ня так даўно сказаў, што чыноўнікі патрабуюць „шайбу-шайбу“, але ня хочуць прызнаць, што насамрэч хакей у застоі. Агульны стан, як мае рацыю Міхал Міхалыч, пагоршыўся працэнтаў ад 30 да 40. Агульны ўзровень рухнуў больш чым на траціну. І калі мы ня будзем нешта рабіць, то будзе яшчэ горш. Захады, у прынцыпе, ёсьць, але ў нас ніхто ня хоча іх рабіць. Навошта напружвацца, калі грошы і так капаюць? І на гэтай падставе лічаць, што мы павінны і абавязаныя паказваць нейкі вынік па інэрцыі. Але цуды некалі заканчваюцца».
Апроч таго, Лукашэнка назваў ганьбай выступленьні мужчынскай зборнай Беларусі па біятлёне. Пры цяперашніх выніках, сказаў ён, вазіць «мужыкоў» на міжнародныя турніры, трацячы немалыя грошы, увогуле ня мае сэнсу: «Грошы няма куды падзець? — задаўся пытаньнем Лукашэнка і сам адказаў: — Лепш бы дзіцячаму біятлёну аддалі!».
Не засталася ўбаку ад крытыкі і жаночая палова каманды, ад якой у Сочы небеспадстаўна чакаюць алімпійскіх узнагародаў. Так, Лукашэнка выказаў незадаволенасьць Дар’яй Домрачавай, якая часьцяком без барацьбы апускае рукі. Маўляў, складаецца ўражаньне, што многія ўвогуле прыяжджаюць на этапы, каб проста «вальяжненька» прабегчыся. І паабяцаў, што ў далейшым «шалёных грошай» у спорце ня будзе, а кожны будзе атрымліваць згодна з дасягненьнямі.
Адмыслоўцы шмат у чым падзяляюць пэсымізм Лукашэнкі, але пры гэтым ня бачаць выйсьця з тупіковай сытуацыі. Біятлённы аглядальнік газэты «Прессбол» Сяргей Вярсоцкі кажа, што калі да правалаў у мужчынскім біятлёне заўзятары ўжо прызвычаіліся, то неўзабаве гэткі ж лёс можа напаткаць і жанчын — рэзэрву, які можа стаць заменай той жа Домрачавай, нават не праглядаецца:
«Гэта сапраўды пытаньне, якое вісіць у паветры. Нібыта ёсьць кадры, ёсьць спэцыялісты, нават добрых замежных прафэсіяналаў запрасілі; існуюць наборы, розныя групы падрыхтоўкі розных узростаў. А выніку няма. То бок атрымліваецца, што беларускі прадукт не дае чаканага выніку, зь беларускімі спартоўцамі чамусьці не атрымліваецца прадуктыўна працаваць. І ў чым тут прычына — у беларускім прадукце ці ў тых, хто зь ім працуе — зараз сказаць складана. Але гэта сапраўды факт, што беларускі прадукт пакуль не дае выніку ў пляне высокіх спартовых дасягненьняў. Таму і намагаюцца шукаць рэзэрваў дзесьці за межамі краіны».
Тым часам адмыслоўцы адзначаюць, што спорт у Беларусі выконвае збольшага функцыю «паказухі». Гэта ўскосна пацьвердзіў і Аляксандар Лукашэнка, заявіўшы, што ягоная мэта — зрабіць у Менску такі чэмпіянат па хакеі, «каб усе ахнулі». І ўдакладніў: «Гэта значыць, не павінна быць ні аднаго пустога месца на трыбунах на любым матчы». Прымусовае зганяньне людзей на хакейныя ці футбольныя матчы, асабліва калі яны маюць ідэалягічны падтэкст, ужо стала нормай. Ёсьць зьвесткі, што навучальныя ўстановы маюць разнарадкі, каб забясьпечыць напаўняльнасьць трыбунаў «Менск Арэны» і «Чыжоўка Арэны» падчас чэмпіянату сьвету — да стану, каб «усе ахнулі».

Дынамаўцы нагадзілі ў душу любому беларусу больш, чым хто іншы

Зь беларускімі спартоўцамі не атрымліваецца прадуктыўна працаваць. І ў чым тут прычына — у беларускім прадукце ці ў тых, хто зь ім працуе?