Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: Лябедзька можа зьвярнуцца ў пракуратуру


Прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды заяву лідэра АГП Анатоля Лябедзькі пра затрыманьне і зьбіцьцё супрацоўнікамі міліцыі 12 студзеня.

Лябедзька распавёў, што яго завезьлі спачатку ў Курапаты, потым да крэматорыя, а потым прывезьлі дадому. У міліцыі не давалі ніякай інфармацыі пра месцазнаходжаньне палітыка. Лябедзька таксама сказаў, што яго білі па нырках.

«Я думаю, што калі такое было, ён павінен зьвярнуцца ў пракуратуру з заявай. Калі гэта было насамрэч, у яго ёсьць права, няхай зьвяртаецца з заявай, што адносна яго такія-та дзеяньні ўчынены. Ёсьць наглядныя органы і яны будуць разьбірацца».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG