Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што чакае асуджанага Васіля Парфянкова? Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 18-й


Васіля Парфянкова асудзілі на год калёніі строгага рэжыму. Суд Першамайскага раёну Менску прызнаў яго вінаватым у парушэньні правілаў адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду. Першапачаткова Парфянкоў быў асуджаны за ўдзел у пасьлявыбарчым пратэсьце 2010 году.

Канцэрн «Белнафтахім» чарговы раз падвысіў цэны на аўтамабільнае паліва. З улікам сёньняшняга падаражэньня цэны на бэнзін і салярку ад пачатку 2013-га ўзьняліся ў сярэднім больш чым на 20%, што зьяўляецца рэкордам для краінаў Эўропы.

У Курапатах спынілі работы па пашырэньне дарогі «Заслаўе — Калодзішчы». Цяпер Міністэрства культуры разглядае законнасьць іх правядзеньня.

У сталіцы Ўкраіны працягваюцца антыўрадавыя пратэсты. Пратэстоўцы працягваюць блякаваць ўрадавыя будынкі. Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка даў указаньне праваахоўнікам устрымлівацца ад прымяненьня сілы да ўдзельнікаў мірных акцый, а таксама заклікаў пратэстоўцаў устрымлівацца ад парушэньняў закону.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG