Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгіёны папросяць Януковіча ўвесьці надзвычайнае становішча?


Пратэст у Кіеве 2 сьнежня
Пратэст у Кіеве 2 сьнежня

Сёньня адбываюцца пазачарговыя сэсіі шэрагу абласных радаў ва ўсходняй і паўднёвай частцы Ўкраіны, дзе большасьць абласных дэпутатаў паходзіць з Партыі рэгіёнаў прэзыдэнта Віктара Януковіча.

Афіцыйна сэсіі склікаюцца дзеля абмеркаваньня напружанай грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне ў сувязі з Эўрамайданам у Кіеве і антыўрадавымі пратэстамі ў некаторых іншых гарадах.

Апазыцыя папярэджвае, аднак, што ўлада ініцыюе сэсіі абласных радаў у паўднёвых і ўсходніх рэгіёнах Украіны, каб мясцовыя дэпутаты прынялі зварот да прэзыдэнта Януковіча з просьбай увесьці надзвычайнае становішча ў Кіеве.

У праекце рэзалюцыі Адэскай абласной рады, які стаў вядомы агенцтву Інтэрфакс-Украіна, утрымліваецца просьба да прэзыдэнта Віктара Януковіча «не дапусьціць разбурэньня канстытуцыйнага ладу Украіны».

Пра магчымасьць падобнага звароту да прэзыдэнта з боку Харкаўскай абласной рады, якая таксама зьбіраецца сёньня на сэсію, сказаў украінскім СМІ абласны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Іван Варчанка:

«Сэсія можа быць небясьпечная тым, што большасьць Харкаўскай абласной рады – якую складаюць «рэгіяналы» – паводле нашых дадзеных можа зьвярнуцца да прэзыдэнта, патрабуючы ад яго ўвесьці надзвычайнае становішча ва ўсёй Украіне».

Але старшыня Харкаўскай абласной рады Сяргей Чарноў абвяргае такія заявы апазыцыянэраў:

«Інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці. Мне сёньня тэлефанавалі калегі з амаль большасьці рэгіёнаў Украіны. Усе ўсхваляваныя падзеямі і сытуацыяй у нашай сталіцы. Усе, хто мне тэлефанаваў, казалі, што хочуць прасіць і патрабаваць забесьпячэньня законнасьці і парадку на тэрыторыі нашай ўсёй дзяржавы, але ня шляхам надзвычайнага становішча,» – сказаў Сяргей Чарноў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG