Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Геі пройдуць шэсьцем па Менску


Акцыя ЛГБТ актывістаў у 2012 годзе, Менск
Акцыя ЛГБТ актывістаў у 2012 годзе, Менск

ЛГБТ-актывісты спадзяюцца атрымаць дазвол на правядзеньне гей-прайду ў Менску

Арганізатары Менскага Гей-прайду 2013 рыхтуюць публічныя акцыі ў падтрымку талерантнага стаўленьня да гомасэксуалаў, бісэксуалаў і трансгендэраў.

Арганізатары просяць у гарадзкіх уладаў дазволіць правядзеньне двух акцыяў. 11 сьнежня ЛГБТ-актывісты хочуць правесьці прайд-марш па бульвары Шаўчэнкі і скончыць яго сьвяточным мітынгам-канцэртам ля ўваходу ў клюб «Каста Дзіва», 12 сьнежня актывісты просяць дазволіць правядзеньне мерапрыемства ў Парку дружбы народаў.

Беларускія ЛГБТ-актывісты ладзяць гей-прайд у дзявяты раз, але гарадзкія ўлады ніколі не давалі дазволу. Неаднаразова акцыі сканчваліся затрыманьнямі

Адзін зь лідэраў беларускага ЛГБТ-руху Сяргей Андросенка заявіў у інтэрвію Радыё Свабода:

«У гэтым годзе беларускі ЛГБТ перажыў вялікі ціск з боку дзяржавы, але мы лічым, што варта працягваць займацца пытаньнямі талерантнасьці. Мы зрабілі ўсё, што ад нас залежыць, каб мерапрыемства адбылося, запрасілі гасьцей, як зь Беларусі, так і з-за мяжы. Дзяржава павінна паказаць сваё стаўленьне да пытаньня: альбо дазволіць правесьці мерапрыемства, альбо паказаць перад сьветам яшчэ раз усю сваю рэпрэсіўную сутнасьць. Па выніках прайду будзем выбудоўваць канцэпцыю, што рабіць далей, напрыклад, падчас чэмпіянату сьвету па хакеі, які прыпадае на дзень барацьбы з гамафобіяй — 17 траўня»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG