Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бэркут» акружае пратэстоўцаў на Эўрамайдане


На Эўрапейскай плошчы ў Кіеве, дзе праходзіць шматтысячны мітынг, пачаліся сутыкненьні пратэстоўцаў зь міліцэйскімі падразьдзяленьнямі «Бэркута».

Як перадае карэспандэнт Украінскай службы Бі-бі-сі, спэцпадразьдзяленьні ўжылі супраць пратэстоўцаў сьлезацечны газ, супрацоўнікі «Бэркута» бяруць плошчу ў аблогу.

Сутыкненьні пачаліся пасьля таго, як апазыцыйныя дэпутаты знайшлі на плошчы аўтобус з праслушкай.

Як перадае карэспандэнт Украінскай службы Бі-бі-сі, выступоўцы на мітынгу са сцэны кажуць, што «Бэркут» зьбіраецца разганяць мітынг.

«На суседніх з плошчай вуліцах вельмі-вельмі шмат «Бэркута». Столькі міліцыі я яшчэ ня бачыў. Майдан скандуе: «Крок назад!» і «Міліцыя з народам!», – перадае карэспандэнт Бі-бі-сі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG