Сацыяльныя сеткі ня толькі яшчэ глыбей зацягваюць нас у інтэрнэт, але і дазваляюць даведацца пра цікавыя мерапрыемствы, якія адбудуцца бліжэйшым часам. А значыць дапамагаюць выцягваць нас з інтэрнэт-прасторы на офлайнавыя імпрэзы.
Куды пайсьці ў суботу ўвечары у Менску? «Сеткі падказалі» тры незвычайныя мерапрыемствы, якія варта наведаць у гэтыя выходныя. Што цікава, уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.
23 лістапада ў Менску стрыт-арт праект «Signal» запрашае на публічную лекцыю ніжагародзкага вулічнага мастака Мікіты Nomerz.
Падчас лекцыі мастак раскажа пра свой досьвед, праекты, падарожжы і бачаньне прасторы гораду з пункту гледжаньня вулічнага мастацтва.
Месца сустрэчы: Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасьці, 47). Пачатак: 17.00.
Вечарына ў стылі «талака» – гэта калі кожны ўдзельнік робіць свой пасільны ўнёсак у праграму забаваў, прыносіць прысмакі – і ў выніку атрымліваецца цікавая і насычаная праграма.
Музыка: гурты «Іli-ili», «Нельга Забыць», «Сон-трава», «Bel Metal», Dj Korney, пэрформанс тэатру лялек «Дом сонца» i музычнага праекту «Lumiere Tales».
Прысмакі: дэгустацыя натуральнага хлеба, кава, гарбата, пернікі і пячэнькі.
Навучаньне: росьпіс пернікаў, стварэньне артбукаў і лялек для пэрформансу, майстар-кляс па відэа-прадакшну.
Забавы: настольны футбол, лятарэя, фокусы, настольныя гульні, знаёмствы з камандамі праектаў і заснавальнікамі Talaka.by, нэтворкінг.
Кожны ўдзельнік імпрэзы можа ўнесьці свае прапановы і забавы ў праграму вечарыны.
Месца сустрэчы: памяшканьне кампаніі «Blue Sky», (пр. Незалежнасьці 58/6, пам.14). Час мерапрыемства: 14.00 -- 22.00.
Грамадзкая ініцыятыва «У Беларусь і ,Эўропу – бязь візы!» 23 лістапада запрашае ў «Арт Сядзібу» на кватэрнік «Бязьвізавая акустыка».
Арганізатары запрашаюць разам з маладым беларускамоўным менскім гуртом «Martin S.» паслухаць музыку, паразмаўляць пра ўсё-ўсё і пра візы таксама, адпачыць ды атрымаць асалоду ад суботняга вечару.
Месца сустрэчы: культурная пляцоўка "Арт Сядзіба» (зав. Інструмэнтальны, 6, пам.105). Пачатак: 19.00.
Куды пайсьці ў суботу ўвечары у Менску? «Сеткі падказалі» тры незвычайныя мерапрыемствы, якія варта наведаць у гэтыя выходныя. Што цікава, уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.
Горад – пляцоўка дзеяньняў
23 лістапада ў Менску стрыт-арт праект «Signal» запрашае на публічную лекцыю ніжагародзкага вулічнага мастака Мікіты Nomerz.
Падчас лекцыі мастак раскажа пра свой досьвед, праекты, падарожжы і бачаньне прасторы гораду з пункту гледжаньня вулічнага мастацтва.
Месца сустрэчы: Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасьці, 47). Пачатак: 17.00.
Хто талакой працуе, той талакой і адпачывае!
Моладзевая некамэрцыйная плятформа «Talaka.by» запрашае 23 лістапада на «Talaka.Party».Вечарына ў стылі «талака» – гэта калі кожны ўдзельнік робіць свой пасільны ўнёсак у праграму забаваў, прыносіць прысмакі – і ў выніку атрымліваецца цікавая і насычаная праграма.
Музыка: гурты «Іli-ili», «Нельга Забыць», «Сон-трава», «Bel Metal», Dj Korney, пэрформанс тэатру лялек «Дом сонца» i музычнага праекту «Lumiere Tales».
Прысмакі: дэгустацыя натуральнага хлеба, кава, гарбата, пернікі і пячэнькі.
Навучаньне: росьпіс пернікаў, стварэньне артбукаў і лялек для пэрформансу, майстар-кляс па відэа-прадакшну.
Забавы: настольны футбол, лятарэя, фокусы, настольныя гульні, знаёмствы з камандамі праектаў і заснавальнікамі Talaka.by, нэтворкінг.
Кожны ўдзельнік імпрэзы можа ўнесьці свае прапановы і забавы ў праграму вечарыны.
Месца сустрэчы: памяшканьне кампаніі «Blue Sky», (пр. Незалежнасьці 58/6, пам.14). Час мерапрыемства: 14.00 -- 22.00.
Бязьвізавая акустыка ад «Martin S.»