Пяцьдзесят гадоў таму, 22 лістапада 1963-га, для амэрыканцаў спыніўся час. Быў самы разгар халоднай вайны і прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі быў забіты ў Даласе.
Многія амэрыканцы не хавалі сьлёз, слухаючы радыё. Некаторыя баяліся, што той стрэл быў пачаткам нападу на краіну.
46-гадовы прэзыдэнт Кенэдзі памёр на працягу паўгадзіны. Сьведка, які бачыў снайпэра, перадаў яго апісаньне паліцыі. На працягу наступных гадзіны з паловай падазраваны Лі Гарві Освальд застрэліў паліцыянта, які спрабаваў спыніць яго, схаваўся ў кінатэатры, дзе ўрэшце быў знойдзены і арыштаваны.
24-гадовы Освальд, былы марскі пяхотнік ЗША, у 1959-м годзе эміграваў у СССР, правёў некалькі гадоў у Менску і вярнуўся ў Злучаныя Штаты ў 1962-м . Ён сьцьвярджаў паліцыі, што невінаваты, але лябараторныя дасьледаваньні пацьвердзілі, што гэта ён страляў з забойчай зброі.
Праз два дні прыйшоў яшчэ адзін шок. У той момант, калі паліцыя выводзіла Освальда з паліцэйскага ўчастка, падазраванага забойцу застрэліў Джэк Рубі, уладальнік начнога клюбу з крымінальнымі сувязямі. Такім чынам Освальд ніколі не паўстаў перад судом.
Якія былі яго матывы і ці дзейнічаў ён у адзіночку ? Была гэта змова з удзелам Савецкага Саюзу або арганізаванай злачыннасьці? Якія сапраўдныя матывы ўчынку Рубі? Ніхто дакладна гэтага ня ведае, таму што жыцьцё самога Рубі скончылася ў турме ад раку лёгкіх крыху больш як праз тры гады.
Шматлікія камісіі расьсьледавалі забойства Кэнэдзі і самая вядомая ўрадавая камісія Ўорэна ў 1964 годзе прыйшла да высновы, што Освальд дзейнічаў у адзіночку. Іншую выснову зрабіў у 1978-м годзе Спэцыяльны камітэт па тэрарызму, заявіўшы, што гэта была верагодна змова. Але камітэт ня мог вызначыць ніводнага іншага яе ўдзельніка акрамя Освальда.
Для мільёнаў амэрыканцаў сёньня пытаньне застаецца адкрытым. Апытаньне, праведзенае сёлета інфармацыйным агенцтвам AP паказала, што больш за 59 працэнтаў амэрыканцаў лічаць, што гэта была змова.
Джон Кэнэдзі: жыцьцё ў фотаздымках
1/14Бацька Джона Фіцджэральд Кэнэдзі, Джозэф Кэнэдзі (другі зьлева), яго маці Роўз (трэцяя зьлева) у Лёндане ў 1938 годзе з братамі і сёстрамі Джона Кэнэдзі. Зьлева направа: Кэтлін, Эдвард (Тэд), Патрыцыя, Джын і Роберт. Адзін з самых яркіх левых амэрыканскіх палітыкаў, сэнатар Тэд Кэнэдзі памёр ад рака мозгу ў 2009 годзе. Яму было 77 гадоў.
22 лістапада 2013 спаўняецца 50 гадоў з дня забойства прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, здымкі, зробленыя падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1960 года, яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, забойства ў Даласе і яго пахаваньне ў Вашынгтоне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/14Джон (справа) і яго старэйшы брат, Джозэф П. Кэнэдзі-малодшы (зьлева), разам з бацькам Джозэфам ў Англіі на палубе францускага крэйсэра «Нармандыя» пасьля іх прыбыцьця з ЗША 2 Ліпеня 1938.
22 лістапада 2013 спаўняецца 50 гадоў з дня забойства прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, здымкі, зробленыя падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1960 года, яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, забойства ў Даласе і яго пахаваньне ў Вашынгтоне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/14Экіпаж патрульнага тарпеднага катэра PT-109, лейтэнант ВМС ЗША Джон Ф. Кэнэдзі (справа) на востраве Гуадалканал ў ліпені 1943.
22 лістапада 2013 спаўняецца 50 гадоў з дня забойства прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, здымкі, зробленыя падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1960 года, яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, забойства ў Даласе і яго пахаваньне ў Вашынгтоне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/14Кандыдат ад дэмакратаў Джон Ф. Кэнэдзі падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Нью-Ёрк, 14 траўня 1960 года.
22 лістапада 2013 спаўняецца 50 гадоў з дня забойства прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, здымкі, зробленыя падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1960 года, яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, забойства ў Даласе і яго пахаваньне ў Вашынгтоне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/14Віцэ-прэзыдэнт ЗША, рэспубліканец Рычард Ніксан (справа) і яго апанэнт, сэнатар ад Дэмакратычнай партыі Джон Кэнэдзі падчас телебатаў у студыі Чыкага. 26 верасьня 1960 г.
22 лістапада 2013 спаўняецца 50 гадоў з дня забойства прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, здымкі, зробленыя падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1960 года, яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, забойства ў Даласе і яго пахаваньне ў Вашынгтоне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/14Кэнэдзі прымае прысягу ў якасьці 35-га прэзыдэнта ЗША перад Капітоліем ў Вашынгтоне, 20 студзеня 1961. У першым шэрагу: былы прэзыдэнт Дуайт Эйзэнхаўэр (зьлева), віцэ-прэзыдэнт Лінда Джонсан (другі справа) і Рычард Ніксан (справа).
22 лістапада 2013 спаўняецца 50 гадоў з дня забойства прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, здымкі, зробленыя падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1960 года, яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, забойства ў Даласе і яго пахаваньне ў Вашынгтоне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/14Прэзыдэнт Кэнэдзі выступае перад Кангрэсам ЗША 26 траўня 1961 года, настойваючы на вылучэньні сродкаў для адпраўкі першага чалавека на Месяц у 1970 годзе.
22 лістапада 2013 спаўняецца 50 гадоў з дня забойства прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, здымкі, зробленыя падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1960 года, яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, забойства ў Даласе і яго пахаваньне ў Вашынгтоне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
8/14Першая сустрэча прэзыдэнта Кэнэдзі і савецкага лідэра Мікіты Хрушчова ў чэрвені 1961 года ў Вене. Год да пачатку Карыбскага крызісу.
22 лістапада 2013 спаўняецца 50 гадоў з дня забойства прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, здымкі, зробленыя падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1960 года, яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, забойства ў Даласе і яго пахаваньне ў Вашынгтоне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
9/14Прэзыдэнт Кэнэдзі з дачкой Кэралайн і сынам Джонам-малодшым у Авальным кабінэце Белага дома 10 кастрычніка 1962.
22 лістапада 2013 спаўняецца 50 гадоў з дня забойства прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, здымкі, зробленыя падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1960 года, яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, забойства ў Даласе і яго пахаваньне ў Вашынгтоне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
10/14Прэзыдэнт Кэнэдзі ў Белым доме аб'яўляе аб адмове ад паставак наступальнай зброі на Кубу падчас кубінскага ракетнага крызісу ў кастрычніку 1962 года.
22 лістапада 2013 спаўняецца 50 гадоў з дня забойства прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, здымкі, зробленыя падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1960 года, яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, забойства ў Даласе і яго пахаваньне ў Вашынгтоне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
11/14Прэзыдэнт Кэнэдзі выступае ў Берліне 26 чэрвеня 1963 года. Гэтую прамову назавуць гістарычнай, а яго фраза "Ich bin ein Berliner", сказаная ў знак спачуваньня людзям, якія жывуць у падзеленым горадзе, стане крылатай.
22 лістапада 2013 спаўняецца 50 гадоў з дня забойства прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, здымкі, зробленыя падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1960 года, яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, забойства ў Даласе і яго пахаваньне ў Вашынгтоне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
12/14Картэж з прэзыдэнтам Кэнэдзі і яго жонкай Жаклін ў Даласе за некалькі хвілін да забойства. 22 лістападзе 1963
22 лістапада 2013 спаўняецца 50 гадоў з дня забойства прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, здымкі, зробленыя падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1960 года, яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, забойства ў Даласе і яго пахаваньне ў Вашынгтоне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
13/14Пахавальная працэсія ў Вашынгтоне. 25 лістапада 1963.
22 лістапада 2013 спаўняецца 50 гадоў з дня забойства прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Вось некаторыя са знакавых момантаў жыцьця Кэнэдзі, у тым ліку фатаграфіі яго сям'і, здымкі, зробленыя падчас прэзыдэнцкай кампаніі 1960 года, яркія моманты прэзыдэнцтва Кэнэдзі, забойства ў Даласе і яго пахаваньне ў Вашынгтоне.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
14/14Жаклін Кэнэдзі са сваімі дзецьмі Кэралайн і Джонам-малодшым і братамі забітага прэзыдэнта Эдвардам (зьлева на заднім плане) і Робэртам (справа на заднім пляне) на пахаваньні. 26 лістападзе 1963 г., Вашынгтон.