Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфаксу» начальнік консульскай службы Ігар Карагін.
«Прынцыповы дазвол на сустрэчу з Баўмгертнэра атрыманы, у цяперашні час ўзгадняюцца час і дата гэтай сустрэчы»,— сказаў Карагін.
Паводле яго слоў, не выключана, што сустрэча можа адбыцца на гэтым тыдні:
«Мы зацікаўлены, каб гэтая сустрэча адбылася як мага хутчэй».
Баўмгертнэра затрымалі 26 жніўня ў Менску. Яму прад’яўлена абвінавачваньне ў злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Сьледчыя органы Беларусі лічаць, што супрацьпраўныя дзеяньні Баўмгертнэра і шэрагу іншых топ-мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі нанесьлі «Беларуськалію» і БКК шкоду ў памеры 100 млн даляраў.
У канцы кастрычніка тэрміны расьсьледаваньня крымінальнай справы ў дачыненьні да гендырэктара «Ўралкалія» падоўжылі на два месяцы, падсьледнага пакінулі пад хатнім арыштам у Менску.