Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІІІ Беларускі правабарончы форум пачаў працу. Безь Бяляцкага


Тацяна Равяка
Тацяна Равяка

ІІІ Беларускі правабарончы форум адбываецца 26-27 кастрычніка 2013 года ў Вільні. Да ўдзелу ў Форуме запрошаны прадстаўнікі беларускіх правабарончых арганізацыяў, міжнародныя і замежныя праваабарончыя структуры.

У часе Форуму абмяркоўваюць сытуацыю ў правабарончым руху, стан правоў чалавека ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, магчымую стратэгію дзеяньняў беларускіх праваабаронцаў.

На адкрыцьці форуму сябра «Вясны» Тацяна Равяка адзначыла, што праваабарончы рух у Беларусі «разьвіваецца і пашыраецца». Паводле яе, доказам гэтага — склад удзельнікаў: цяперашні форум сабраў больш за 110 дэлегатаў з 25 арганізацыяў і ініцыятываў, якія маюць дачыненьне да праваабарончай дзейнасьці, а ў 2010 годзе было толькі 17 арганізацый.
Паводле Равякі, калегі па «Вясьне» папрасілі Бяляцкага даслаць прывітальныя словы ўдзельнікам форуму, аднак праваабаронца ня стаў гэтага рабіць, баючыся турэмнай цэнзуры. Замест гэтага ён перадаў, што «ў думках заўсёды побач», і папрасіў зарэзэрваваць для яго пустое крэсла.

Як падкрэсьліла праваабаронца, апошнія гады — час сапраўдных выпрабаваньняў, і выпрабаваньні дагэтуль ня скончыліся, паколькі лідэр «Вясны» Алесь Бяляцкі ў зьняволеньні, а яго тэрмін — гэта «ацэнка ўладамі яго праваабарончай дзейнасьці, выклік ўсёй праваабарончай супольнасьці Беларусі».

Паводле Равякі, калегі па «Вясьне» папрасілі Бяляцкага даслаць прывітальныя словы ўдзельнікам форуму, аднак праваабаронца ня стаў гэтага рабіць, баючыся турэмнай цэнзуры. Замест гэтага ён перадаў, што «ў думках заўсёды побач», і папрасіў зарэзэрваваць для яго пустое крэсла.

Сёння плянуецца абмеркаваць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі з моманту правядзеньня ранейшага форуму, пэрспэктывы беларускага праваабарончага руху і разгледзець сытуацыю ў Беларусі ў цэлым у кантэксьце постсавецкай прасторы.

У аргкамітэт сёлетнега Форуму ўвайшлі Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі Хельсінскі Камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Цэнтар прававой трансфармацыі, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць», Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі. Тэхнічную арганізацыю Форуму ажыцьцяўляе Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава. Гэтае мерапрыемства ладзіцца ў працяг традыцыі, закладзенай папярэднімі Беларускімі правабарончымі форумамі, што адбыліся ў 2004 і ў 2010 гадах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG