Блізкі Ўсход - справа тонкая

Націсьніце на кропку, каб пабачыць адносіны паміж двума гульцамі.

Іран
Ізраіль
Эгіпэт
Турэччына
Савуд. Арабія
Катар
Сырыя
Расея
Хамас
Ірак
ЗША
Іран
Ізраіль
Эгіпэт
Турэччына
Савуд. Арабія
Катар
Сырыя
Расея
Хамас

You need javascript enabled in your browser to see the content

Close X

ЗША:Іран

ЗША разарвалі дыпляматычныя адносіны з Іранам у 1980 годзе, пасьля таго, як іранскія студэнты захапілі амэрыканскую амбасаду ў Тэгеране, узяўшы 52 амэрыканцы ў закладнікі. Ад таго часу перамовы паміж ЗША і Іранам ідуць праз пасярэднікаў. ЗША прапанавалі санкцыі ААН супраць Тэгерану ў сувязі з іранскай ядзернай праграмай. Некаторыя аналітыкі лічаць, што абраньне адносна памяркоўнага прэзыдэнта Ірану Хасана Раўхані можа стварыць магчымасьць для наўпроставых перамоваў паміж ЗША і Іранам. Тэгеран падтрымлівае рэжым Башара

Close X

ЗША:Ізраіль

Ізраіль – найбліжэйшы саюзьнік ЗША на Блізкім Усходзе. Яны супрацоўнічаюць ў эканамічнай і вайсковай сфэрах і абменьваюцца выведнай інфармацыяй. Ізраіль – найбуйнейшы атрымальнік амэрыканскай замежнай дапамогі.

Close X

ЗША:Эгіпет

Тры дзесяцігодзьдзі Эгіпет быў моцным стратэгічным саюзьнікам ЗША на Блізкім Усходзе. ЗША штогод выдаткоўваюць каля мільярда даляраў дапамогі Эгіпту – значная частка гэтай сумы ідзе эгіпецкаму войску. Аднак зрынаньне ўраду "Братоў-мусульман" у ліпені ахаладзіла адносіны. Вашынгтон асудзіў гвалтоўнае здушэньне пратэстаў у падтрымку "Братоў-мусульман" і скасаваў штогадовыя супольныя вайсковыя вучэньні. Аднак Вашынгтон адмовіўся назваць гэтае зрынаньне "вайсковым пераваротам", што прывяло б да юрыдычнай неабходнасьці скасаваць амэрыканскую замежную дапамогу Эгіпту.

Close X

ЗША:Турэччына

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама аднойчы назваў прэм'ер-міністра Турэччыны Рэджэпа Эрдагана адным з найбліжэйшых сяброў. Два саюзьнікі па НАТО маюць агульныя палітычныя і эканамічныя інтарэсы ў рэгіёне. Абодва падтрымліваюць анты-Асадаўскіх паўстанцаў у Сырыі. Аднак у саюзьніцтве ўзьнікла напружанасьць пасьля нядаўніх падзеяў у Эгіпце. ЗША асудзілі заяву Эрдагана, які мае ісламісцкія перакананьні і які абвінаваціў Ізраіль у вайсковым перавароце супраць эгіпецкага прэзыдэнта Мухамада Мурсі.

Close X

ЗША:Савудаўская Арабія

Блізкія саюзьнікі, паміж якімі, аднак, існуе напружанансьць у пытаньнях палітыкі Вашынгтону да Эгіпту і "пабудовы дэмакратыі" на Блізкім Усходзе. Савудаўская Арабія выказала зьдзіўленьне тым, як хутка Белы Дом адмовіўся ад падтрымкі эгіпецкага прэзыдэнта Хосьні Мубарака ў 2011 годзе, а таксама заявіла, што халодная рэакцыя ЗША на новы вайсковы ўрад Эгіпту выкліканая "невуцтвам". Абодва бакі пагаджаюцца, што Сырыі неабходная зьмена рэжыму.

Close X

ЗША:Катар

ЗША і Катар маюць моцныя эканамічныя і вайсковыя сувязі, у тым ліку і тое, што ў Катары месьціцца пункт цэнтральнага камандаваньня войскаў ЗША. Але апошнім часам Катар выкарыстоўваў свае вялікія нафтавыя багацьці для падтрымкі рухаў Хамас і "Браты-мусульмане", выклікаўшы незадаволенасьць у Вашынгтоне.

Close X

ЗША:Сырыя

ЗША заклікалі да сыходу Башара Асада і пагражалі ўмяшацца, калі рэжым скарыстае хімічную зброю. Зьдзіўленьне Вашынгтону выклікала ўстойлівасьць рэжыму Асада і праблематычны рост уплыву радыкальных ісламісцкіх элемэнтаў сярод анты-Асадаўскіх паўстанцаў.

Close X

ЗША:Расея

Ад часу "перазагрузкі" адносінаў з Масквой, калі была падпісаная дамова аб скарачэньні ўзбраеньняў, адносіны паміж ЗША і Расеяй значна пагоршыліся. Напружаньне павялічылася ў сувязі з разыходжаньнямі ў пытаньні Ірану, Сырыі, правоў чалавека і наданьня Расеяй часовага прытулку Эдварду Сноўдэну, які апублікаваў амэрыканскія сакрэты.

Close X

ЗША:Хамас

ЗША ўключылі Хамас у сьпіс тэрарыстычных арганізацыяў і не дапусьцілі іх да мірных перамоваў паміж палестынскімі ўладамі і Ізраілем. Лідэр Хамасу Халід Машаал заявіў, што мірны працэс пры падтрымцы ЗША праваліўся.

Close X

ЗША:Ірак

Праз 10 гадоў пасьля амэрыканскага ўварваньня ў Ірак, калі быў зрынуты Садам Хусэйн, Багдад і Вашынгтон падтрымліваюць шчыльныя сувязі ў эканоміцы і сфэры бясьпекі. Але іх адносіны ўскладняюцца тым, што ірацкі ўрад, у якім дамінуюць шыіты, адчувае ўсё большы ўплыў Тэгерану. Багдад выступае супраць замежнага ваеннага ўмяшаньня ў Сырыі.

Close X

Іран:Ізраіль

Іран адмаўляецца прызнаваць Ізраіль у іншай якасьці акрамя як "сыянісцкі рэжым" і падтрымлівае групоўкі ваяўнікоў, якія базуюцца на Заходнім беразе Ярдану, у Сэктары Газы і ў паўднёвым Лібане. Ізраіль папярэдзіў саюзьнікаў, што трэба дзейнічаць, магчыма ваеннымі мэтадамі, каб ня даць Ірану атрымаць магчымасьці для стварэньня ядзернай зброі.

Close X

Іран:Эгіпет

Эгіпет і Іран тры дзесяцігодзьдзі ня мелі афіцыйных дыпляматычных адносінаў. Прыход да ўлады "Братоў-мусульман" прывёў да пацяпленьня, але Іран асудзіў зрынаньне прэзыдэнта Мухамада Мурсі. Малаімаверна, што адносіны зноў палепшацца, пакуль кантроль над Эгіптам зноў маюць вайскоўцы.

Close X

Іран:Турэччына

Хоць Іран і Турэччына маюць моцныя эканамічныя сувязі, яны часта апынаюцца па розныя бакі ў рэгіянальных канфліктах і бачаць адзін аднаго супернікамі. Моцная анты-Асадаўская пазыцыя Турэччыны – у тым ліку адкрытая падтрымка замежнай вайсковай інтэрвэнцыі супраць рэжыму Асада – раззлавала Іран. Абедзьве краіны выступалі супраць зрынаньня эгіпецкага прэзыдэнта Мухамада Мурсі.

Close X

Іран:Савудаўская Арабія

Суперніцтва паміж Савудаўскай Арабіяй пад кіраваньнем сунітаў і Іранам пад кіраваньнем шыітаў тычыцца палітычных разыходжаньняў, пытаньняў нафты і ўплыву на рэгіён. Кіруючы паводле жорсткага ісламскага закону, Савудаўская каралеўская сям'я адначасова дае вялікую падтрымку сьвецкім арабскім аўтакратам і выкарыстоўвала дыпляматычныя каналы, каб супрацьстаяць групоўкам, якія падтрымлівае Іран, у тым ліку групоўцы Хізбала.

Close X

Іран:Катар

Катар і Іран маюць шчыльныя эканамічныя сувязі, але не пагаджаюцца ў пытаньні канфлікту ў Сырыі. І Доха, і Тэгеран выказваліся супраць зрынаньня ісламісцкага прэзыдэнта Мухамада Мурсі эгіпецкім войскам.

Close X

Іран:Сырыя

Іран – найбольш актыўны прыхільнік сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада на Блізкім Усходзе – дае Асаду вайсковую і палітычную падтрымку. Некаторыя аналітыкі назвалі грамадзянскую вайну ў Сырыі "вайной праз пасярэднікаў" паміж Захадам і Іранам.

Close X

Іран:Расея

Іран і Расея, якім не падабаецца ўплыў ЗША, усё часьцей знаходзяць сфэры агульнага інтарэсу. Масква дапамагла Ірану ў пабудове Бушэрскай АЭС. Абодва бакі падтрымліваюць рэжым прэзыдэнта Башара Асада ў Сырыі. Аднак пры гэтым Расея, як чалец Рады бясьпекі ААН, падтрымала санкцыі супраць ядзернай праграмы Ірану – хоць гэтыя санкцыі былі слабейшыя за прапанаваныя ЗША і Эўразьвязам.

Close X

Іран:Хамас

Іран і Хамас падзяляюць нянавісьць да Ізраілю, і Тэгеран падтрымліваў Хамас фінансамі. Але разыходжаньні па Сырыі выклікалі праблемы ў адносінах. Хамас, суніцкая ісламісцкая арганізацыя, падтрымлівае пераважна суніцкі паўстанцкі рух у Сырыі супраць рэжыму Башара Асада. Тэгеран ў адказ на гэта спыніў фінансавую падтрымку на мільёны даляраў, падтрымаўшы замест гэтага Ісламскі Джыгад, групоўку ваяўнікоў, якая базуецца ў Сэктары Газы і супернічае з Хамасам.

Close X

Іран:Ірак

Вайна 1980-1988 гадоў паміж Іранам і Іракам, у якой загінулі сотні тысяч людзей з абодвух бакоў, цяпер здаецца далёкім успамінам. Тэгеран мае больш уплыву на Багдад, чым калі-кольвечы ў апошнія дзесяцігодзьдзі. Супрацоўніцтва ў гандлі, сфэры бясьпекі і ў замежнай палітыцы паміж двума шыіцкімі ўрадамі вельмі шчыльнае. Ірак далучыўся да Ірану ў падтрымцы рэжыму Башара Асада ў Сырыі. Але яны разышліся ў пытаньні зрынаньня вайскоўцамі эгіпецкага прэзыдэнта Мухамада Мурсі.

Close X

Ізраіль:Эгіпет

Эгіпет і Ізраіль падтрымлівалі стратэгічныя адносіны ад часоў падпісаньня пагадненьняў у Кэмп-Дэйвідзе ў 1978 годзе. Ізраіль пакладаецца на Эгіпет у справе аховы супольнай мяжы на поўдні Ізраілю. Падчас кіраваньня эгіпецкага лідэра Хосьні Мубарака Каір актыўна ўдзельнічаў ў ізраільска-палестынскім мірным працэсе. Пасьля падзеньня Мубарака адносіны пагоршыліся. Але выглядае, што блізкія сувязі аднавіліся пасьля захопу ўлады ў Эгіпце вайскоўцамі ў ліпені.

Close X

Ізраіль:Турэччына

Да часоў кіраваньня турэцкага прэм'ера Рэджэпа Эрдагана паміж Турэччынай і Ізраілем было моцнае эканамічнае і вайсковае супрацоўніцтва. Аднак за часам Эрдагана ўзьнікла напружанасьць, якая дасягнула кульмінацыі, калі ад ізраільскага нападу на турэцкія караблі, што ішлі ў Сэктар Газы, загінулі 9 мірных жыхароў. Адносіны палепшыліся ў 2013 годзе, калі Ізраіль выбачыўся за інцыдэнт, аднак зноў пагоршыліся, калі Эрдаган абвінаваціў Ізраіль у вайсковым зрынаньні эгіпецкага прэзыдэнта Мухамада Мурсі.

Close X

Ізраіль:Савудаўская АрабіяArabia

Хоць Ізраіль і Савудаўская Арабія і ня маюць фармальных дыпляматычных адносінаў і Рыяд падтрымлівае суніцкіх ісламістаў, інтарэсы дзьвюх краінаў часта супадаюць. У дасьледаваньні газэты "New York Times" у 2011 годзе гаварылася, што Ізраіль бачыць Савудаўскую Арабію "гарантам стабільнасьці" ў рэгіёне.

Close X

Ізраіль:Катар

У 2008 годзе Катар скасаваў і без таго абмежаваныя дыпляматычныя адносіны з Ізраілем на знак пратэсту супраць ізраільскай ваеннай апэрацыі ў Сэктары Газы. Катар дае значную фінансавую падтрымку руху Хамас.

Close X

Ізраіль:Сырыя

Ізраіль атакаваў вайсковыя аб'екты ў Сырыі. Прэзыдэнт Асад пагражаў напасьці на Ізраіль, калі Заходняя кааліцыя будзе аказваць вайсковую дапамогу сырыйскім паўстанцам. Ізраіль турбуе тое, якія сілы могуць паўстаць з вакууму ўлады ў Сырыі ў выпадку, калі будзе зрынуты рэжым Асада.

Close X

Ізраіль:Расея

Паміж Ізраілем і Расеяй існуе сур'ёзнае эканамічнае і вайсковае супрацоўніцтва, а таксама значныя культурныя сувязі. У Ізраілі цяпер жыве больш за мільён габрэяў з Расеі і іншых былых рэспублік СССР. У дзьвюх краін супрацьлеглыя стратэгічныя і геапалітычныя погляды на пытаньні бясьпекі, у тым ліку на Іран і Сырыю.

Close X

Ізраіль:Хамас

Хамас, які кіруе Сэктарам Газы, заяўляе пра намер стварыць ісламскую дзяржаву, якая ўключае ў сябе тэрыторыю Ізраілю і палестынскія тэрыторыі. Ён ладзіць ваенныя напады супраць Ізраілю, у тым ліку самагубчыя выбухі і ракетныя абстрэлы з Сэктару Газы. Ізраіль называе Хамас тэрарыстычнай арганізацыяй. Перамір'е паміж двума бакамі час ад часу перарываецца сутыкненьнямі і выбухамі напружанасьці.

Close X

Ізраіль:Ірак

Ізраіль і Ірак ня маюць наўпроставых дыпляматычных адносінаў.

Close X

Эгіпет:Турэччына

Турэцкі прэм'ер-міністар Рэджэп Эрдаган быў адным з найбольш актыўных крытыкаў эгіпецкіх вайскоўцаў, якія зрынулі прэзыдэнта Мухамада Мурсі. Эрдаган таксама скрытыкаваў гвалтоўнае здушэньне вулічных пратэстаў у падтрымку руху "Браты-мусульмане". Ён назваў зрынаньне Мурсі "пераваротам" і заявіў, што гэты пераварот арганізаваны з дапамогай Ізраілю.

Close X

Эгіпет:Савудаўская Арабія

Савудаўская Арабія дала мільярды даляраў дапамогі новаму, усталяванаму вайскоўцамі ўраду Эгіпту і заклікала арабскія краіны падтрымаць гэты ўрад. Рыяд вельмі нэгатыўна ўспрыняў зрынаньне прэзыдэнта Хосьні Мубарака і абвінаваціў Захад у здрадзе саюзьнікам у сувязі з маўклівай заходняй падтрымкай зьмены рэжыму ў Эгіпце.

Close X

Эгіпет:Катар

Катар фінансава падтрымліваў эгіпецкага прэзыдэнта Мухамада Мурсі і рух "Браты-мусульмане" і асудзіў зрынаньне Мурсі і здушэньне пратэстаў у яго падтрымку. Тыя эгіпцяне, якія падтрымлівалі зрынаньне Мурсі, вінавацяць тэлекампанію Аль-Джазіра, якая базуецца ў Катары, у неаб'ектыўнасьці падчас асьвятленьня падзеяў у Эгіпце. Урад, усталяваны вайскоўцамі, зачыніў офісы Аль-Джазіры ў Эгіпце.

Close X

Эгіпет:Сырыя

Усталяваны вайскоўцамі эгіпецкі рэжым выступае супраць замежнага ваеннага ўмяшаньня ў Сырыі. Рух "Браты-мусульмане" падтрымлівае такое ўмяшаньне.

Close X

Эгіпет:Расея

Паводле Масквы, зрынаньне ўраду эгіпецкага прэзыдэнта Мухамада Мурсі ў ліпені 2013 году пацьвярджае расейскі скептыцызм наконт "Арабскай вясны". У пытаньні гэтай зьмены ўлады Расея заняла нэўтральную пазыцыю, але выказала энтузіязм у пытаньні ўзмацненьня адносінаў з Эгіптам.

Close X

Эгіпэт:Хамас

Хамас зьявіўся ў канцы 1980-х як адгалінаваньне руху "Браты-мусульмане" і шчыльна супрацоўнічаў з ісламісцкім лідэрам Эгіпту Мухамадам Мурсі, да таго, як яго зрынулі з пасады. Зь вяртаньнем да ўлады вайскоўцаў адносіны пагоршыліся – нелегальныя тунэлі паміж Эгіптам і Сэктарам Газы зачыняюцца. Каір назваў Хамас перашкодай на шляху да міру.

Close X

Эгіпет:Ірак

Прэм'ер-міністар Іраку Нуры аль-Малікі быў адным зь першых блізкаўсходніх лідэраў, які выказаў падтрымку ўраду, сфармаванаму пасьля зрынаньня прэзыдэнта Эгіпту Мухамада Мурсі. Нягледзячы на актыўныя эканамічныя адносіны паміж Іракам і рухам Мурсі "Браты-мусульмане" Малікі крытыкаваў падтрымку сырыйскіх паўстанцаў з боку Мурсі. Ад часу зрынаньня Мурсі Ірак і Эгіпет падзяляюць падтрымку прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

Close X

Турэччына:Савудаўская Арабія

Турэччына і Савудаўская Арабія маюць агульныя стратэгічныя інтарэсы, улучна з суперніцтвам з Іранам і падтрымкай сырыйскіх паўстанцаў. Яны займаюць супрацьлеглыя пазыцыі па Эгіпце.

Close X

Турэччына:Катар

Турэччына і Катар супрацоўнічаюць і маюць агульныя інтарэсы ў рэгіёне. Абодва бакі падтрымліваюць паўстанцаў у Сырыі і асудзілі зрынаньне эгіпецкага прэзыдэнта Мухамада Мурсі вайскоўцамі.

Close X

Турэччына:Сырыя

Паміж турэцкімі войскамі і сырыйскімі войскамі, ляяльнымі да Башара Асада за апошнія два гады крызісу ў Сырыі адбыўся шэраг памежных сутыкненьняў. Прэм'ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган выступаў за ваеннае ўмяшаньне з удзелам Захаду супраць рэжыму Асада ў Сырыі.

Close X

Турэччына:Расея

Паміж Турэччынай і Расеяй існуюць моцныя эканамічныя сувязі, асабліва ў гандлі і турызьме. Актыўнае супрацьстаяньне Анкары сырыйскаму прэзыдэнту Башару Асаду і расейская падтрымка рэжыму Асада пакуль не прывялі да нейкага відавочнага паслабленьня гэтых сувязяў.

Close X

Турэччына:Хамас

Падчас сустрэчы ў Анкары зь лідэрам Хамасу Халідам Машаалам турэцкі прэм'ер-міністар Рэджэп Эрдаган паабяцаў наведаць Сэктар Газы. Анкара была адным з самых жорсткіх крытыкаў ваеннай кампаніі Ізраілю ў кантраляваным Хамасам Сэктары Газы ў 2008 годзе.

Close X

Турэччына:Ірак

Адносіны паміж Турэччынай і Іракам ускладняюцца ўсё большымі сувязямі паміж Анкарой і напаўаўтаномным Курдзкім рэгіянальным урадам у Іраку, які месьціцца ў Ірбіле. Багдад бачыць такое супрацоўніцтва як выклік сваёй уладзе. У Іраку і Турэччыны таксама супрацьлеглыя пазыцыі ў пытаньнях Сырыі і Эгіпту.

Close X

Савудаўская Арабія:Катар

Паміж Катарам і Савудаўскай Арабіяй існуе вялікае напружаньне, бо абодва бакі змагаюцца за ўплыў у рэгіёне. Крыніцамі напружаньня былі базаваны ў Катары тэлеканал Аль-Джазіра, а таксама падтрымка Катарам "Братоў-мусульманаў" і Хамасу. Абедзьве краіны пагаджаюцца, што трэба зрынуць рэжым Башара Асада ў Сырыі. Аднак пры гэтым яны падтрымліваюць розныя групоўкі паўстанцаў.

Close X

Савудаўская Арабія:Сырыя

Саудаўская Арабія падтрымлівае замежную ваенную інтэрвэнцыю супраць рэжыму Башара Асада ў Сырыі. Рыяд дае фінансавую і ваенную дапамогу паўстанцкім групоўкам.

Close X

Савудаўская Арабія:Расея

Рыяд і Масква падтрымліваюць афіцыйныя дыпляматычныя адносіны ад часоў распаду СССР. Але ў адносінах зьявілася напружанасьць, асабліва ад пачатку "Арабскай вясны" – паўстаньняў у краінах Паўночнай Афрыкі і Блізкага Ўсходу. Савудаўская Арабія падтрымлівала паўстанцаў супраць рэжыму Муамара Кадафі ў Лібіі і паўстанцаў у Сырыі. Масква падтрымлівала як Кадафі, гэтак і сырыйскі рэжым Башара Асада. Рыяд таксама вінавацяць у фінансаваньні радыкальных мусульманскіх арганізацыяў у Расеі, якія падтрымліваюць чачэнскіх ваяўнікоў.

Close X

Савудаўская Арабія:Хамас

Нягледзячы на падтрымку іншых суніцкіх ваяўнічых арганізацый, Савудаўская Арабія найбольш падтрымлівае рух Фатах як прадстаўніка інтарэсаў палестынцаў, прызнанага Захадам. І Савудаўская Арабія, і Хамас падтрымліваюць паўстанцаў у Сырыі.

Close X

Савудаўская Арабія:Ірак

Савудаўская Арабія, якая падтрымлівала амэрыканскае ўварваньне ў Ірак ў 2003 годзе, калі быў зрынуты Садам Хусэйн, цяпер мае складаныя адносіны з Іракам. Суніцкі ўрад у Рыядзе непакояць блізкія адносіны паміж шыіцкім урадам у Багдадзе і Тэгеранам. Ірак і Савудаўская Арабія падтрымліваюць супрацьлеглыя бакі ў сырыйскай грамадзянскай вайне. Рыяд таксама непакоіць здольнасьць Іраку стаць супернікам на ўсясьветным нафтавым рынку.

Close X

Катар:Сырыя

Катар падтрымлівае зрынаньне рэжыму сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада. Ён дае фінансавую і ваенную дапамогу паўстанцкім групоўкам.

Close X

Катар:Расея

У Расеі напружаныя адносіны з Катарам – у тым ліку адбылося паніжэньне ўзроўню дыпляматычных адносінаў пасьля інцыдэнту з удзелам расейскага дыплямата ў аэрапорце Дохі. Напружаньне вырасла ў сувязі з падтрымкай Катарам паўстанцаў супраць рэжыму сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада.

Close X

Катар:Хамас

Паведамляецца, што Катар выдаткаваў $400 мільёнаў фінансавай дапамогі Хамасу ў 2012 годзе і дае прытулак лідэру арганізацыі Халіду Машаалу. Некаторыя аналітыкі называюць гэтую падтрымку часткай "вайны пасярэднікаў" Дохі і Рыяду ў змаганьні за ўплыў на Блізкім Усходзе.

Close X

Катар:Ірак

Адносіны паміж Іракам і Катарам ускладняюцца тым, што Багдад непакоіць падтрымка Катарам суніцкіх ваяўнікоў. Катар дае фінансавую падтрымку суніцкім ваяўнікам у Сырыі. Багдад таксама вінаваціў Катар у таемнай падтрымцы суніцкіх ваяўнікоў у Іраку.

Close X

Сырыя:Расея

Расея заяўляе, што не падтрымлівае асабіста прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, але яна зрабілася галоўнай перашкодай на шляху міжнародных санкцыяў супраць Сырыі. Разам з Кітаем яны наклалі вэта на рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН супраць Дамаску. Расейскі ваенна-марскі флёт мае базу ў Тартусе на міжземнаморскім узьбярэжжы Сырыі – гэта адзіная такая база па-за межамі былога СССР. Масква актыўна выступае супраць магчымых удараў ЗША па Сырыі ў адказ на ўжываньне хімічнай зброі, у якім Вашынгтон вінаваціць войскі Асада.

Close X

Сырыя:Хамас

Хоць сырыйскі прэзыдэнт Башар Асад доўгі час падтрымліваў Хамас, групоўка падтрымала суніцкіх паўстанцаў у Сырыі. Адзін зь лідэраў Хамасу назваў "джыгад" ў Сырыі сярод сваіх прыярытэтаў.

Close X

Сырыя:Ірак

Багдад актыўна падтрымлівае рэжым Башара Асада ў Сырыі, і выступае з асуджэньнем паўстанцаў.

Close X

Расея:Хамас

Расея заклікала ўключыць Хамас у блізкаўсходні мірны працэс. У 2010 годзе лідэр Хамасу Халід Машаал быў запрошаны ў Маскву на перамовы з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

Close X

Расея:Ірак

Расея выступала супраць амэрыканскага ўварваньня ў Ірак у 2003 годзе. Пасьля зрынаньня Садама Хусэйна адносіны паміж Масквой і Багдадам былі абмежаваныя. Але цяпер Расея І Ірак пагаджаюцца па шэрагу ключавых рэгіянальных пытаньняў, у тым ліку па пытаньні падтрымкі рэжыму Башара Асада ў Сырыі. Вайсковае і эканамічнае супрацоўніцтва ўзмацнілася ў 2012 годзе, калі Масква і Багдад падпісалі ўгоду на пастаўкі зброі на $4.2 мільярда.

Close X

Хамас:Ірак

Хамас, у якім дамінуюць суніты, ня мае відавочных сувязяў з урадам у Багдадзе, дзе галоўную ролю адыгрываюць шыіты. Але Ірак жорстка крытыкаваў ізраільскую кампанію 2008 году ў Сэктары Газы.