На Форум-2000, запачаткаваны яшчэ Вацлавам Гаўлам, Станіслаў Шушкевіч патрапіў упершыню. У вечаровым эфіры ён раскажа пра свае ўражаньні ад сустрэчы на форуме інтэлектуалаў, палітыкаў і Нобелеўскіх ляўрэатаў.
“Дзевяноста першы” Сяргея Навумчыка – падсумаваньне прэзэнтацыі новай кнігі з бібліятэкі Свабоды
А таксама наша дасьледаваньне: ці праўда, што ў Беларусі найбольш аматараў кнігі.
Жыцьцё пасьля раку -- гераіня новай перадачы цыклю Натальля Сыравегіна, інжынэр-канструктар зь Менску.
Фэномэн доктара Шэгі, які стварыў альтэрнатыву паліклініцы - рэпартаж са Слоніма.
Музыка, званкі, погляд у заўтрашнюю гісторыю Альгерда Бахарэвіча.