У гэтыя выходныя прэзыдэнт Пуцін падпісаў закон, які крыміналізуе «абразу рэлігійных пачуцьцяў». Нядаўна быў прыняты фэдэральны закон аб забароне «прапаганды гамасэксуалізму», раней падобныя заканадаўчыя акты былі прынятыя ў шэрагу рэгіёнаў Расеі. На падыходзе закон, які прадугледжвае крымінальны перасьлед асобаў, якія крытыкуюць тых, хто ваяваў супраць нацысцкай Нямеччыны.
Паводле нядаўняга дакладу Рады Эўропы хваля падобных законаў стварае агульную атмасфэру страху па ўсёй краіне.
Віктар Красін, дысыдэнт савецкіх часоў, а зараз праваабаронца, кажа: «За апошні год мы сталі сьведкамі шырокамаштабнай апэрацыі, якая ўключае ў сябе цэлы комплекс так званых законаў ад Думы, пры якіх любы чалавек можа быць арыштаваны. Яны зрабілі выдатную рэч — зараз вы можаце быць абвінавачаныя ў паклёпе на ўладу, у распальваньні варожасьці. Гэта тое ж, што закон аб антысавецкай дзейнасьці пры Сталіне і Хрушчове, толькі ў іншай абгортцы»
Гэтак жа, як за савецкім часам інструмэнтам падаўленьня іншадумства быў КДБ, зараз гэта сьледчы камітэт на чале з Аляксандрам Бастыркіным.
У красавіку вядомы эканаміст Сяргей Гурыеў зьбег у Парыж пасьля таго, як сьледчыя зрабілі ператрус ў яго офісе і сканфіскавалі яго электронную перапіску. абшукалі яго офіс і схапіў яго электроннай пошты. Прычынай перасьледу стала адмоўная экспэртная ацэнка Гурыевым другога турэмнага тэрміну для Міхаіла Хадаркоўскага. Гурыеў накіраваў сваю экспэртызу ў прэзыдэнцкую Раду па правах чалавека.
Іншыя экспэрты, якія рыхтавалі матэрыялы для дакладу Рады па правах чалавека, таксама адчулі да сябе пільную ўвагу сьледчага камітэту. 24 чэрвеня сьледчыя Бастрыкіна на допыт выклікалі Тамару Маршчакову, былую старшыню Канстытуцыйнага суда і аднаго з аўтараў Канстытуцыі РФ.
У сваім артыкуле ў «Ведомостях» эканаміст Міхаіл Дзьмітрыеў апісаў так званую «справу экспэртаў», як «паваротны момант», пасьля якога іншадумства лічыцца крыміналам, нават калі яно не суправаджаецца палітычнымі дзеяньнямі.
Мастацтвазнаўца Марат Гельман — іншы інтэлектуал, які сутыкнуўся зь ціскам з боку ўладаў. Ён некалькі гадоў кіраваў Музеем сучаснага мастацтва ў Пермі, маючы мару ператварыць гэты уральскі горад ў міжнародны культурны цэнтар. Такую рэакцыю ўладаў выклікалі крытычныя постэры, прысьвечаныя зімняй алімпіядзе, якая адбудзецца ў Сочы ў наступным годзе.
Марат Гельман кажа, што інтэлектуальны клімат у Расеі моцна зьмяніўся з трэцім прыходам Пуціна ў Крэмль.
Раней, калі ідэалягічныя і палітычныя пытаньні курыраваў у адміністрацыі прэзыдэнта Ўласдзіслаў Суркоў, пэўнае інтэлектуальнае вальнадумства прынамсі цярпелі. Але сёлета Суркоў сышоў з пасады, а яго пераемнік Вячаслаў Валодзін мае зусім іншае бачаньне.
«Валодзін змяніў усю гульню. Ён сказаў: „Калі вы ня з намі, то супраць нас. Альбо вы нашы, альбо вы вораг, і будзеце разглядацца гэтаксама“. Гэта значыць, усё было падзелена на два лягеры» — тлумачыць Гельман. Паводле яго «Зараз усе павінны баяцца, у тым ліку і прыхільнікі ўлады, вы можаце прысягаць на вернасьць рэжыму, можна абвясьціць, што Пуцін — ваш кумір, але гэта не азначае, што вы можаце спаць спакойна».
Кінавытворчасьць зьяўляецца яшчэ адной вобласьцю, якая адчула новы антыінтэлектуалізм Крамля. У траўні Пуцін сустрэўся з афіцыйнымі асобамі ў Сочы і заявіў, што дзяржава будзе падтрымліваць вытворчасьць толькі тых фільмаў, якія «натхняць гонарам за сваю нацыю і сваю гісторыю». 18 чэрвеня міністар культуры Уладзімер Мядзінскі абвясьціў аб стварэньні рады, якая будзе ацэньваць усе кінапраекты на гістарычныя тэмы і прымаць рашэньні аб фінансаваньні.
Татарскі рэжысэр Раміль Тухватулін кажа, што мэта Крамля палягае ў насаджэньні аднабаковага погляду на гісторыю.
Тухватулін: Існуе клясычны фільм Сяргея Эйзенштэйна пад назвай «Іван Жахлівы». Сцэны расейскага захопу Казані паказаныя там з аднаго боку казанскага муру, з боку тых, хто тады напаў на нас. Калі мы спрабуем зрабіць фільм, які паказвае, што адбываецца на нашым баку муру, дзе людзі паміралі ў абарону нашай краіны — ў Маскве называюць гэта «распальваньнем міжнацыянальнай варожасьці».
Расейская інтэлігенцыя ўсё часьцей аказваецца перад выбарам — ці эміграваць, як эканаміст Сяргей Гурыеў і экс-чэмпіён сьвету па шахматах Гары Каспараў, ці патрапіць пад суд, як блогер і грамадзкі дзяяч Аляксей Навальны.