Пратэсты, самыя вялікія пасьля "арабскай вясны" 2011 году, пачаліся па ўсёй краіне 30 чэрвеня, у першую гадавіну інаўгурацыі Мурсі. Крытыкі вінавацяць Мурсі ў перадачы занадта вялікай улады ў рукі Братоў-мусульманаў і ў няздольнасьці справіцца з эканамічнымі праблемамі краіны.
Дзясяткі тысячаў дэманстранраў заставаліся на плошчы Тахрыр у Каіры да раніцы 1 ліпеня, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Эгіпту Мухамада Мурсі.
Самае папулярнае
1