Ганна Соўсь: Я вас засьпела ў падарожжы — Чэхія, Нямеччына, Польшча. Гэта тэатральнае падарожжа?
Алесь Малчанаў: Так, мы паехалі ў Бэрлін на прэм’еру да Монікі Дабраўлянскай і да Сьветы Анікей, нашай акторкі з Купалаўскага тэатру, а потым вырашылі яшчэ зьезьдзіць у Прагу...
Соўсь: Алесь, менскія тэатралы добра памятаюць вас у ролі Сымона-Музыкі. Цяпер у вас такі, можна сказаць, пераходны акторскі ўзрост — час рамантычных юных герояў мінае, а пачынаецца час якіх герояў?
Малчанаў: Усялякіх. Я гатовы да экспэрымэнтаў. Я чакаю добрага рэжысэра. Хацеў бы яшчэ з Монікай Дабраўлянскай папрацаваць. Галоўнае — рэжысэр у нашай залежнай прафэсіі. Мой любімы рэжысэр — Фаменка. Вось такі арыенцір. Я такога рэжысэра на сёньня ня маю.
Соўсь: Вы памятаеце нядаўнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што тэатар, у прыватнасьці Купалаўскі тэатар, павінен быць самаакупным. Як яе ўспрынялі ў тэатральным асяродку? І вы непасрэдна?
Малчанаў: Гэта дурнота нейкая. Я ня ведаю ў сьвеце нацыянальных тэатраў, якія б былі на самаакупнасьці. Гэта немагчыма. Пасьля рэканструкцыі Купалаўскі тэатар паменшыўся на 100 зь нечым месцаў. Я ня ведаю, што тэатар павінен рабіць, каб зарабіць грошы. Гэта немагчыма. Мы нават па Беларусі на гастролі ня можам паехаць, таму што гэта не акупаецца, нават гатэль акторам праплаціць.
Соўсь: Вы малады, вядомы, таленавіты актор, які набліжаецца да 40 гадоў. Можна пражыць за заробак тэатральнага актора ў Беларусі?
Малчанаў: Гэта немагчыма. У нас сярэдні заробак у актора, я гэта не хаваю, каля 300 даляраў. У мяне кватэра ёсьць, а маладыя акторы, якія вымушаныя здымаць кватэру, я ня ведаю, на што яны жывуць. Гэта дзіўна, калі чалавек атрымаў вышэйшую адукацыю, працуе ў нацыянальным тэатры (куды далей ужо) і ня можа нават заплаціць за кватэру.
Соўсь: Якія падпрацоўкі могуць быць для актора нацыянальнага тэатру? Яны магчымыя ў сваёй прафэсіі ці іншым спосабам? Выглядае, што бяз іх немагчыма.
Малчанаў: Бяз іх немагчыма. Пакуль што падпрацоўваю сваёй прафэсіяй. Ня ведаю, як будзе далей. Падпрацовак ня так шмат для актораў у Беларусі, але яны ёсьць. А маладому актору трэба пабегаць, каб яго заўважылі. Я бегаў. Паўсюль. І на беларускае радыё, чытаў вершыкі дзяцей, якія пісалі на радыё, на кінастудыю прыходзіў і казаў: «Я — Аляксандар Малчанаў. Я ёсьць». Няма ў нас акторскіх агенцтваў, якія табой будуць займацца, трэба самому круціцца.
Соўсь: Мне даводзілася неяк рабіць рэпартаж за кулісамі купалаўскага тэатру, і мяне крыху зьдзівіла расейская мова зносінаў актораў, якія граюць на сцэне па-беларуску? Ці той дзень быў выключэньнем? Наколькі для вас важны беларускамоўны асяродак у тэатры?
Малчанаў: Закулісны асяродак — расейскамоўны. І рэпэтыцыі ідуць па-расейску. У нас ёсьць ў тэатры мае беларускамоўныя сябры, зь якімі мы размаўляем па-беларуску. Але так склалася, што мы жылі за савецкім часам, у нас былі расейскамоўныя школы, а тэатральная справа, камунікацыі падчас рэпэтыцый... Вельмі хутка трэба ўсе. Гэта зьвязана з тым, што мы вучыліся па-расейску і думаем па-расейску. І таму і рэпэтыцыі вядуцца па-расейску, а граем па-беларуску. Я з задавальненьнем размаўлю са сваімі сябрамі па-беларуску і іх становіцца ўсё болей. Дарэчы, хачу пахваліцца нашай моладзьдзю. Тры тыдні таму адбыўся паказ фільма «Форэст Гамп», які мы агучылі на беларускую — Павал Харланчук, Ганна Хітрык і я. І я ішоў туды і думаў, што будзе чалавек дваццаць. Каму цікавы «Форэст Гамп» па-беларуску? Прыйдуць людзі майго ўросту... А там было больш за 100 чалавек і ўсе 15-16 гадоў. І гэта мяне так прыемна зьдзіўляе. У нас такая моладзь класная, і ўсё зьменіцца, я думаю.
Соўсь: Якім вам бачыцца сучасны тэатар?
Малчанаў: Сучасны тэатар павінен адпавядаць рэчаіснасьці, сучаснасьці, распавядаць пра тыя праблемы, якія ёсьць у людзей, гэта сучасны тэатар, ён — жывы. А ў нас тэатральная прастора Беларусі штучная, казачная я б сказаў.
Соўсь: Што-небудзь могуць зрабіць акторы, каб гэту казачнасьць зрушыць?
Малчанаў: Наша прафэсія залежная. Мы чакаем заўсёды рэжысэра. Гэта магчыма, але не ў дзяржаўным тэатры, таму што там ёсьць татальны кантроль, і пакуль гэтая сыстэма не зруйнуецца, мы ня можам зрабіць рэвалюцыю, таму што залежым ад дзяржавы. Не мы, акторы, а дырэктар, мастацкі кіраўнік і гэтак далей.
Соўсь: Вы выконвалі ролю зампаліта ў фільме «Жыве Беларусь». Цяпер у Беларусі шырокая дыскусія пра гэтае кіно. Чаму вы пагадзіліся сыграць у гэтым фільме, нягледзячы на магчымыя наступствы на працы? І што бы вы адказалі крытыкам фільма?
Малчанаў: Я пагадзіўся таму, што гэта неафіцыйны беларускі фільм, гэта фільм, які адпавядае рэчаіснасьці, ён гаворыць аб праблемах, якія існуюць у Беларусі. Мы, на жаль, ў Беларусі ня можам, ані ў тэатры, ані ў кіно паказваць сытуацыю ў Беларусі. Вядома, што сытуацыя ў Беларусь спрэсаваная, сканцэнтраваная ў адным фільме, і таму ён так выглядае ненатуральным, брутальным(я камэнтароў шмат чытаў). Але так ёсьць у Беларусі. Проста гэта ўсё сканцэнтравана на паўтары гадзіны.
Соўсь: Вы гаворыце, што залежыце ад рэжысэра. Вы мелі ў кіно выдатных рэжысэраў — Кудзіненку, Тадароўскага, Пташука, Лукашэвіча. Зь кім бы яшчэ марылі папрацаваць у кіно?
Малчанаў: Я б вельмі марыў папрацаваць з яшчэ Лукашэвічам. Я ня вельмі люблю здымацца ў кіно, у Беларусі прынамсі, таму што гэта сэрыяльшчына расейская ў асноўным, і шмат ад здымкаў адмаўляюся. Але з Лукашэвічам хацеў бы папрацаваць. Я прыехаў у Варшаву, і ён проста за 15 хвілінаў расказаў мне ўсю маю ролю. Гэта быў першы рэжысэр, які так са мной папрацаваў як з акторам. Мне было вельмі лёгка працаваць з Лукашэвічам і ўвогуле зь яго групай. Там вельмі паважаюць актора, усё робяць дзеля таго, каб актору было камфортна. Памятаю, калі здымалі самую складаную маю сцэну, яна была вельмі даўгая, і там, як заўсёды ў кіно, выстаўляюць сьвятло, тэхнікі ходзяць, гучна размаўляюць. І я проста заходжу ў гэты кабінэт зампаліта, і яны ўсе пачынаюць размаўляць шэптам. Я такога ніколі не бачыў у сваім жыцьці такой павагі ад акторскай працы....