Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка будуе Палац незалежнасьці

абноўлена

Будаўніцтва Палаца незалежнасьці
Будаўніцтва Палаца незалежнасьці

Аляксандар Лукашэнка патлумачыў назву і прызначэньне палаца, які аўральнымі тэмпамі будуецца на праспэкце Пераможцаў у Менску.

Лукашэнка назваў гэты будынак побач з комплексам «Белэкспа» Палацам незалежнасьці, які разам з плошчай Дзяржаўнага сьцяга мае канчаткова падкрэсьліць непахіснасьць беларускай дзяржаўнасьці і незалежнасьці:

«Гэты комплекс быў задуманы як апошняя буйная кропка ў спрэчках аб нашай незалежнасьці. Гэта, калі хочаце, дэманстрацыя таго, што Беларусь — гэта краіна, у гэтай краіне ёсьць усё: ад зямлі, герба, сьцяга і гэтага Палаца незалежнасьці», — заявіў Лукашэнка, размаўляючы ў аўторак у Менску з удзельнікамі цырымоніі, якой быў адзначаны пачатак будоўлі жыльлёвага комплексу «Магістар» для навуковай і творчай інтэлігенцыі.

Лукашэнка растлумачыў, што ў Палацы незалежнасьці будуць праходзіць асноўныя дзяржаўныя мерапрыемствы, пачынаючы ад уручэньня замежнымі пасламі даверчых грамат і заканчваючы нарадамі кіраўнікоў дзяржаў, якія прыяжджаюць у Беларусь.

«Яны павінны прыяжджаць і бачыць, што Беларусь — гэта дзяржава, і нікому яе павярнуць і нахіліць больш ня ўдасца. Гэта значыць, гэта галоўны цэнтар нашай краіны, цэнтар незалежнасьці нашай дзяржавы, — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс. — Тое, што нібыта пішуць пра рэзыдэнцыі і іншае — стаўцеся да гэтага спакойна. Гэта апошняя кропка, і больш мы пра незалежнасьць гаварыць ня будзем, таму што гэта будзе натуральным у нашым жыцьці».

Лукашэнка сказаў, што бліжэйшым часам побач з Палацам незалежнасьці будзе ўрачыста адкрытая плошча Дзяржаўнага сьцяга:

«На рэфэрэндуме людзі выбралі гэтыя герб і сьцяг, пераважная большасьць выбрала гэта. Быць у згодзе з гэтым. Калі я заступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы, на маім аўтамабілі быў бел-чырвона-белы штандар. Але я заўсёды быў прыхільнікам гэтай сымболікі. Для мяне гэтыя сымбалі — душа народа», — заявіў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG