Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маралес ідзе шляхам Лукашэнкі


Канстытуцыйны суд Балівіі пастанавіў, што прэзыдэнт Эва Маралес мае права ў трэці раз прэтэндаваць на прэзыдэнцтва.

Такое рашэньне КС прыняў, нягледзячы на ​тое, што Канстытуцыя забараняе кіраўніку дзяржавы займаць гэты пост тры тэрміны запар.

Выбары павінна адбыцца ў сьнежні 2014 году, паведамляе АР.

Маралес упершыню перамог на выбарах у сьнежні 2005 года.

Затым ён быў пераабраны ў 2009 годзе.

У 2009 годзе ў Балівіі была прынятая новая канстытуцыя, якая зьмяніла назву краіны з «Рэспублікі Балівія» на «Шматнацыянальная Дзяржава Балівія».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG