Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міты пра вакцыну ад грыпу


Грып не адыходзіць зь зімой — сэзон вірусу можа доўжыцца аж да траўня.

Грып — гэта ня жарты, асабліва для цяжарных жанчын, вельмі маладых і старых людзей, для хранічна хворых і для тых, чыя імунная сыстэма падарваная. Але, як заўважае Джэйн Броўдзі ў New York Times, шмат хто ігнаруе асноўнымі правіламі прафіляктыкі

Так, нягледзячы на тое, што штогадовыя вакцынацыі супраць грыпу рэкамэндуюцца практычна ўсім людзям ва ўзросьце ад 6 месяцаў, менш паловы амэрыканцаў, якія маюць рызыку сур’ёзных ускладненьняў ад грыпу, зрабілі вакцыну. Больш таго: толькі дзьве траціны мэдыкаў атрымалі летась вакцыну супраць грыпу.

Тым часам, паводле амэрыканскага Цэнтру па кантролю і прафіляктыцы захворваньняў, вірус грыпу можа «падарожнічаць» у амаль двух мэтрах у выніку кашлю альбо размовы.

Дактары Томас і Кейп Тэлбат са школы мэдыцыны Вардэнбільскага ўнівэрсытэту абверглі некаторыя распаўсюджаныя міты пра вакцыну грыпу.

Міт першы. «Вакцына не працуе». Хаця вакцына супраць грыпу ў параўнаньні зь іншымі папулярнымі вакцынамі можа не выглядаць эфэктыўнай, яна ўсё ж прадухіляе захворваньне ў больш як палове выпадкаў. Для людзей з хранічнымі хваробамі ды цяжарных жанчынаў гэта можа быць вырашальным фактарам.

Міт другі. «Вакцына выклікае грып». Гэта цалкам абсурднае сьцьвярджэньне. Тыя, хто кажуць, што яны захварэлі пасьля вакцынацыі — хутчэй за ўсё заразіліся раней. Альбо атрымалі іншую вірусную інфэкцыю, не зьвязаную з грыпам.

Міт трэці. «Я ніколі не хварэю на грып». Сапраўды, у некаторых інфікаваных могуць не выяўляцца клясычныя сымптомы грыпу (кашаль, насмарк, боль у горле, ломка ў целе, галаўны боль, стомленасьць) — але яны могуць перадаваць вірус іншым, дома альбо на працы.

Варта памятаць і тое, што грып не адыходзіць зь зімой — сэзон вірусу, пік якога звычайна прыпадае на люты, можа доўжыцца аж да траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG