Гэтыя і іншыя тэмы ў «Праскім акцэнце» разам з былым міністрам сельскай гаспадаркі, палітвязьнем Васілём Лявонавым абмяркоўваюць Аляксандар Лукашук і Сяргей Навумчык.
Фрагмэнт гутаркі:
Лукашук: Спадар Лявонаў, я хацеў бы вярнуць вас у 2001 год, у час прэзыдэнцкіх выбараў. Вядома, што менавіта вас называюць «архітэктарам адзінага кандыдата», калі старшыня фэдэрацыі прафсаюзаў Уладзімер Ганчарык быў вылучаны на «адзінага кандыдата». Некаторыя кажуць, што прычынай паразы ў 2001 годзе было тое, што кандыдат быў выбраны няўдалы, перш за ўсё таму, што ён быў прадстаўнік намэнклятуры. Скажыце, сёньня ці можа нехта з атачэньня Лукашэнкі кінуць яму выклік так, як гэта ў свой час зрабілі Віктар Ганчар ды Ўладзімер Ганчарык?
Лявонаў: Выклік яму кідалі і іншыя. Па-першае я хачу — ня першы раз — даць даведку: пяць патэнцыйных прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта былі запрошаныя на агульны сход і ім было сказана: вось вам пакой, пакуль вы ня вылучыце аднаго — не прыходзьце да нас. І ўмова: калі вы ня вылучыце, тады мы на сходзе будзем вылучаць. Так што я нікога не абіраў. Зьвярніцеся да ўсіх — ведае Багданкевіч добра, і іншыя, Хадыка ў гэтым удзельнічаў...
Мы сядзелі ў залі і чакалі. Прайшло больш за гадзіны, яны выйшлі і сказалі: вось вам. Але «адзіны» не зьявіўся, паколькі, хачу сказаць, штаб Домаша працаваў супраць адзінага кандыдата і ён сам асабіста. Другое. Я ішоў на гэтыя выбары толькі таму, што былі дамоўленасьці, што ў нас будуць дакумэнты пра забойства Захаранкі, Ганчара і іншых. Мне паабяцалі яшчэ ў турме гэта даць. Таму я актыўна займаўся гэтай праблемай, і мы іх атрымалі. Ганчарык, Домаш... Ну што мы вам скажам? Кожны зь іх мог бы быць, калі б не было крамлёўскай абсалютнай падтрымкі. Не перамог Ганчарык, не перамог бы і Домаш, таму што абяцаньні паказаць на расейскіх каналах матэрыял пра забойствы — я магу так казаць на падставе дакладной былога намесьніка міністра ўнутраных спраў Лапаціка — аб забойстве апазыцыянэраў, не былі выкананыя. Гэта была забарона з Крамля, там мне сказалі.
Навумчык: Васіль Севасьцянавіч, ці правільна мы зразумелі, што вам у Крамлі абяцалі паказаць па расейскім тэлебачаньні відэакадры забойства Ганчара і Красоўскага?
Лявонаў: Не ў Крамлі, мне паабяцалі на расейскіх галоўных тэлеканалах. Больш за тое, мне паабяцаў і амбасадар Амэрыкі ў Менску, што калі там не пакажуць, дык пакажуць на Захадзе. Ня здарылася ні на ўсходзе, ні на захадзе. Усё было зачынена.
Навумчык: А дзе гэтая касэта цяпер знаходзіцца, яна ёсьць фізычна?
Лявонаў: Касэта? Гаворка ідзе пра матэрыялы, галоўнае — гэта дакладная намесьніка міністра ўнутраных спраў Лапаціка. Напісана ўласнаручна, у адным экзэмпляры, «зусім сакрэтна», і віза міністра Навумава, дзе ўсё апісваецца.
«Праскі акцэнт» выйдзе ў эфір у нядзелю.

Я ішоў на гэтыя выбары толькі таму, што былі дамоўленасьці, што ў нас будуць дакумэнты пра забойства Захаранкі, Ганчара і іншых. Мне паабяцалі яшчэ ў турме гэта даць.