Курманбек Бакіеў асуджаны на 24 гады з канфіскацыяй маёмасьці за злачынствы, зьвязаныя са злоўжываньнем службовым становішчам, паведамілі Інтэрфаксу ў прэс-службе Вярхоўнага Суду.
Прысуд Бакіеву вынесены ў крымінальнай справе, зьвязанай з забойствам у сакавіку 2009 году былога кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Садыркулава.
Малодшы брат былога прэзыдэнта, начальнік яго аховы Джаныбек Бакіеў асуджаны за арганізацыю забойства Садыркулава і яшчэ шэраг злачынстваў. Ён асуджаны на пажыцьцёвы тэрмін зьняволеньня і пазбаўлены вайсковага званьня генэрал-лейтэнанта.
Абодва Бакіевы пасьля зьмены ўлады ў красавіку 2010 году пакінулі Кіргізстан. Былы прэзыдэнт жыве са сваёй сям’ёй у Беларусі, месцазнаходжаньне яго брата невядомае.
У Кіргізстане Курманбек і Джаныбек Бакіевы праходзяць абвінавачанымі яшчэ ў адной крымінальнай справе, зьвязанай з расстрэлам дэманстрантаў на плошчы перад Домам ураду ў цэнтры Бішкеку 7 красавіка 2010 году.
Экс-прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, які ўжо амаль два гады жыве на тэрыторыі Беларусі, атрымаў беларускае грамадзянства, а нядаўна яшчэ і набыў нерухомасьць на ўскраіне Менску. Бакіеў прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 году на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі. У траўні кіраўнік часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленьні Бакіева прэзыдэнцкай недатыкальнасьці на падставе крымінальнай справы, у якой ён абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Генпракуратура Кіргізстану двойчы зьвярталася ў Генпракуратуру Беларусі з запытам аб выдачы Бакіева і двойчы атрымала адмову.