«Годзе ўжо плакацца, што ў нас лекары жабракі, бедныя, такія, сякія. Пара лекарам даваць плён. Усе атрымліваюць аднолькавую адукацыю, усе ў аднолькавых умовах, але Сьмеяновічы ня ўсюды зьяўляюцца. Так, павысім заробак, аптымізуемся, але і спытаем. Таму як і з настаўнікаў, так і з лекараў будзе жалезнае папытаньне», — заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, наведваючы Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар нэўралёгіі і нэўрахірургіі.
Паводле Лукашэнкі, да 2015 году трэба «ўтрэсьці ўсё і аптымізавацца, каб быў парадак у клініках. А то мы стварылі гэтыя палацы, але калі ня будзе лекара, душы, то навошта гэтыя палацы?»
Кіраўнік краіны выказаўся за стварэньне беларускай школы аховы здароўя і запатрабаваў забясьпечыць у гэтай сфэры пераемнасьць пакаленьняў.
«Калі казаць мэдычнай мовай, калі закупорваць сасуды, то ўтвараецца тромб, а гэта — сьмерць», — цытуюць СМІ кіраўніка краіны.
Лукашэнка адзначыў, што ўжо зь вясны «пачне варушыць ахову здароўя». Маўляў, заробкі могуць быць паднятыя ў тым ліку за кошт экспарту мэдычных паслуг, але гэта не павінна шкодзіць насельніцтву Беларусі.
«Да 2015 году кроў з носу трэба выйсьці на натуральны прырост насельніцтва, ня лічачы зьнешняй міграцыі», — сказаў прэзыдэнт.