Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве тысячы трэйці, дзьве тысячы трэйцяга...


Юрась Бушлякоў, Прага

Бывае, не даюць у нас рады пры ўжываньні лічэбнікаў. Сёньня прыпомнім крыху пра складзеныя зь некалькіх словаў парадкавыя лічэбнікі – пра тое, як яны скланяюцца ў нашай мове. Возьмем для ілюстрацыі год, у якім жывем. На календары – дзьве тысячы трэйці год (не дзьвюхтысячны трэйці, а дзьве тысячы трэйці). Скланяючы састаўны парадкавы лічэбнік, мы зьмяняем толькі апошняе слова (формы накшталт да дзьвюх тысяч трэйцяга, да дзьвюхтысячнага трэйцяга памылковыя). Па-беларуску гаворым: служба доўжылася да дзьве тысячы трэйцяга году; к дзьве тысячы трэйцяму году скончылі навучаньне;твор, датаваны дзьве тысячы трэйцім годам, выйшаў у сьвет; у дзьве тысячы трэйцім годзе яшчэ шмат чаго можна пасьпець.

Зьвяртаю ўвагу на гэтыя найпрасьцейшыя моўныя факты, рэагуючы тым самым на памылку, якая апошнім часам, на вялікі жаль, шырыцца. Не стараймася зьмяняць тых частак парадкавага лічэбніка, якія традыцыйна ў нас не зьмяняюцца. Дзьве тысячы трэйці, дзьве тысячы трэйцяга, дзьве тысячы трэйцяму – не забываймася на правільнае скланеньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG