Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 13 КРАСАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Сталинская молодежь”, 1954 год. Урачыстае абяцаньне юнага піянэра:

“Я, юны піянэр Савецкага Саюзу, перад тварам сваіх таварышаў урачыста абяцаю быць верным запаветам Леніна, цьвёрда стаяць за справу нашай Камуністычнай партыі, за перамогу камунізму. Абяцаю жыць і вучыцца так, каб зрабіцца годным грамадзянінам сваёй Савецкай Радзімы”. І далей: на заклік “Да барацьбы за справу Камуністычнай партыі будзь гатовы!” піянэр адказвае: “Заўсёды гатовы!” і аддае піянэрскі салют”.

“Голас Радзімы”, 1974 год. Пастанова ЦК КПБ “Аб праекце дэталёвай планіроўкі цэнтра гор.Мінска”:

“Захаваецца вядучая роля ансамбля Цэнтральнай плошчы як галоўнай плошчы грамадска-палітычнага значэння. Тут будуць размешчаны будынак з універсальнай залай рэспубліканскага значэння, тэатр імя Янкі Купалы, манумент 50-годдзя Савецкай улады і іншае. Плануецца першачарговае будаўніцтва і добраўпарадкаванне вуліц Няміга, Мяснікова, Янкі Купалы, архітэктурных ансамбляў на Цэнтральнай плошчы і плошчы Свабоды, плошчаў Леніна, Юбілейнай, Паркавай магістралі, прывакзальнага комплексу…”

“На страже Октября”, 1984 год:

“Эфэктыўна выкараняе парушэньні працоўнай дысцыпліны і грамадзкага парадку камісія па барацьбе з п’янствам і алькагалізмам Баранавіцкага заводу аўтаматычных лініяў. У яе складзе перадавыя рабочыя, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, урачы-нарколягі, юрыст. Узначальвае фармаваньне дырэктар заводу П.Каролік. Шырока выкарыстоўваючы сродкі галоснасьці, моц працоўных калектываў, камісія дамаглася за пяць гадоў зьніжэньня колькасьці наведваньняў мэдвыцьвярэзьніка працаўнікамі прадпрыемства ледзь не ўтрая. І работа гэтая працягваецца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG