Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 7 КРАСАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Віцебскі пролетарый”, 1934 год:

“Віцебскі ГарФа абвяшчае, што ўсе асобы, маючыя веласіпеды, павінны выбраць на іх нумарныя знакі на 1934 г. і ўплаціць падатак да 30 красавіка, пасля якога тэрміна асобы, незарэгістраваўшыя свае веласіпеды, падлягаюць штрафу да 50 руб. Кошт нумара для ўсіх 1 р. 50 к., а падатак для рабочых, служачых і членаў арцеляй (пры прад’яўленні адпаведных дакументаў) 4 р., а для іншых асоб — 12 р. за кожны веласіпед. Выдача нумароў з адначасовым прыёмам падатку вытвараецца дзяржбанкам на 1-м паверсе з 10 красавіка 1934 г.”.

“ЛіМ”, 1954 год. Пра сход партарганізацыі Саюзу кампазытараў БССР:

Сакратар партарганізацыі У.Алоўнікаў “адзначыў сур’ёзнае адставанне музычнага мастацтва рэспублікі ад патрабаванняў жыцця, невысокі ўзровень майстэрства многіх твораў. Асабліва рэзка крытыкаваў дакладчык музыказнаўцаў, якія яшчэ вельмі слаба дапамагаюць кампазітарам у справе павышэння іх мастацкай культуры і авалодвання найбольш важнымі музычнымі жанрамі… Тайным галасаваннем сакратаром партыйнай арганізацыі зноў абраны кампазітар Ул.Алоўнікаў і намеснікам сакратара — М.Пігулеўскі”.

“Могилевские ведомости”, 1994 год. Ягор Рыбакоў паведамляе:

“У ноч з 4 на 5 красавіка ў Доме ўраду быў ускрыты кабінэт старшыні часовай камісіі Вярхоўнага Савету па карупцыі Аляксандра Лукашэнкі. Урадавыя службы ўзламалі таксама асабісты сэйф старшыні камісіі і сэйф сакратара. Ранкам у дзьверы кабінэту ўрэзалі новыя замкі, была адключаная ўрадавая і гарадзкая сувязь, дзьверы апячатаныя. Гнюснай правакацыяй назваў гэты інцыдэнт Аляксандар Лукашэнка, адказваючы на пытаньні нашай газэты. “Узломшчыкі не саромеліся нават корпацца ў асабістых рэчах сябраў камісіі, — казаў Лукашэнка. — Абурае й тое, што мой кабінэт… быў апячатаны ўрадавымі структурамі, на дзьвярах стаяла пячатка ўпраўленьня аховы запаведнікаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG