ВЛАДЗІВАСТОК (Расея). Ваенная пракуратура Ціхаакіянскага флёту Расеі апратэставала ў Вярхоўным судзе краіны вырак, вынесены журналісту Грыгорыю Пасько – як занадта мяккі.
У леташнім сьнежні ваенны суд Ціхаакіянскага флёту прызнаў Пасько вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і асудзіў яго на чатыры гады пазбаўленьня волі.
Пасько сваёй віны не прызнае.
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі моцна скрытыкавалі вынесены журналісту прысуд.