Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хабар


Слова хабар паходзіць з усходніх моваў і з глыбіні стагоддзяў, калі зьбіралася даніна з заваяваных земляў. Але хабар у ХХ стагодзьдзі — гэта зусім не падаткі зь мінуўшчыны.

Пляшка самагону брыгадзіру ад бабулькі, каб даў каня ўзараць соткі пад бульбу.

Мех той самай бульбы ад брыгадзіра — начальніку рамонтнай майстэрні, каб па-за чаргой давёў да ладу трахтар.

Скрыня каньяку ці зуброўкі начальніку маскоўскага глаўку ад менскага міністра, каб уключылі ў плян дабудову якога-небудзь прамысловага гіганта.

У падобных выпадках хабар выглядаў спосабам выйсьці зь лябірынтаў сацыялістычнай эканомікі, адміністрацыйнай сыстэмы ці так званага «самага справядлівага правасудзьдзя». І ніхто ня кіне камень у маці, якая несла хабар пракурору, каб вызваліць засуджанага сына.

Але было і інакш, і хабарам магла выступаць — дакладны факт — калекцыйная стрэльба за дзясяткі тысячаў рублёў, якую машэраўскі ЦК падараваў Леаніду Ільлічу Брэжневу на ягоны чатырохзорны юбілей.

У апошнія пяць гадоў нашага стагодзьдзя ў хабару зьявілася слова-спадарожнік — такса. Любая паслуга — ціто паступленьне ў інстытут, ціто пазачарговае атрыманьне візавага штампіку ў пашпарце — мае свой дакладны грашовы эквівалент.

Заўважана, што хабарніцтва буяе там, дзе ўлада начальства, а ня ўлада закону.

Сяргей Навумчык

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG