Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтобус


Зьявіліся аўтобусы ў Беларусі разам з беларусізацыяй у 1924 годзе. Іх было тады 15. Тых першых, ня новых, ангельскіх ды нямецкіх, размаляваных бальшавіцкімі лёзунгамі ды буржуйскімі рэклямамі. І езьдзілі яны толькі ў Менску.

Колькі гадоў пазьней зьявіліся аўтобусы і ў Заходняй Беларусі. Але гэта былі навюткія швэйцарскія машыны фірмы Arbonne і ў народзе іх звалі па-просту арбонамі.

На мяжы 80-х ды 90-х гэтае слоўца ўвайшло было ў лексыкон нэафіцкае беларушчыны – сваё ж слова. Але не прыжылося. Аўтобус застаўся аўтобусам.

Па вайне аўтобус перамог усё, што рухалася. З 73 году пераважная колькасьць беларускага люду толькі ім перамяшчаецца па сваёй зямельцы. На працу і на адпачынак, на госьці і да хаты. Па ягоных раскладах жыве цяпер беларус.

Аўтобусных шляхоў у Беларусі больш за 120 тысячаў кілямэтраў. Яны злучылі ўсё. Гэта, пэўна, і ёсьць наш беларускі экватар, які ў тры разы большы за экватар усёй зямлі.

Сяргей Харэўскі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG