Літаральна ў гэтым месяцы я раблю дакумэнты, каб зьмяніць сваё прозьвішча.
25 гадоў я жыла з прозьвішчам Федаровіч, але зараз я хачу зьмяніць сваё
прозьвішча на прозьвішча свайго дзеда – Закрэўскага.
Усё гэта пачалося ў 1989 годзе, калі мы ўпершыню прыехалі на радзіму
маёй маці – у Мёрскі раён. У Мёрах мы хацелі прыняць першую камунію з маёй
сястрой Галінай. І пасьля гэтай камуніі, пасьля падрыхтоўкі мы мелі магчымасьць
зьездзіць на радзіму маёй маці.
Мяне вельмі зьдзівіла тое, што я ўбачыла, як далёка яна жыве. Дом яе
знаходзіўся амаль у полі. Маці мая растлумачыла, што гэта быў маёнтак,
дзе жыла ўся радзіна Закрэўскіх. Але зараз там проста стаіць. А калісьці
там быў цагляны завод.
Зараз гэта вёска Кавалеўшчына. Таксама тут жыў мой дзед – Франц Закрэўскі.
Са сваёй жонкай. У 50-тых гадах усе Закрэўскія зьехалі ў Польшчу. Тыя,
што не патрапілі ў Сібір. Натуральна, усе яны былі раскулачаныя.
Мае бабуля і дзядуля ўвесь час прапрацавалі ў калгасе. І мой дзядуля
не захацеў зьехаць у Польшчу, а захацеў паехаць у Вільню. У іхным доме
вісела ікона Маці Божай Вастрабрамскай.
Лёс іхны быў вельмі цяжкі. Працавалі шмат. Там зараз ёсьць могілкі.
Франца і Францішкі Закрэўскіх. Гісторыя мяне вельмі закранула, я зараз
зьбіраю зьвесткі пра маіх родзічаў адтуль. У знак памяці Я хачу ўзяць іхнае
прозьвішча.
Натальля Закрэўская
Самае папулярнае
1