Я ніколі ня быў дысыдэнтам. Я ўсё жыцьцё, калі працаваў на Беларускім тэлебачаньні,
на радыё, быў … ну афіцыёзным. Адзін зь першых рэпартажаў, якія былі на
Беларускім тэлебачаньні пра БНФ, рыхтаваў я.
Але здарылася так, што ў 1996 годзе, калі быў Чарнобыльскі шлях, я быў
затрыманы. Мяне пасадзілі ў камэру – звычайная камэра, так званы “бамжатнік”.
Нас было 25 чалавек. Прыходжу і кажу:
– Добры дзень. Маё прозьвішча Трызна. Завуць мяне Алег Сьцяпанавіч.
І да мяне падыходзіць такі малады хлапец і кажа:
– Вы той самы Трызна, што працаваў на Беларускім тэлебачаньні?
Я кажу:
– Так, я той самы Трызна, што працаваў на Беларускім тэлебачаньні.
– Дык за што вас тут пасадзілі? Вы ж нас усё жыцьцё тапталі?
Я кажу:
– Напэўна, таму я тут і апынуўся сярод вас, калі таптаў…
І ведаеце, пасьля гэтага выпадку я і адчуў сябе дысыдэнтам. А тое, чаму
я іх таптаў?… Да БНФ я вельмі дрэнна ставіўся…
Гэта ўсё было ў красавіку, і я быў такі сьветленькі: касьцюмчык… А холадна
было ў той камэры. І адзін зь лідэраў Беларускага Народнага Фронту, які
трапіў у гэтую ж камэру, але быў у плашчы, ён гэтым сваім плашчом мяне
накрыў… І вось калі мы спалі разам, я зразумеў чаго гэтыя людзі хочуць…У
людзей ёсьць штосьці ў сэрцы, у людзей ёсьць нешта за душой.
Алег Трызна
Самае папулярнае
1