Маё паяўленьне ў старэнькай хаце ў вёсцы Мора 3-га сакавіка 1925 году чакаў
неласкавы лёс. Белы сьвет убачыў я не адразу пасьля нараджэньня. А толькі
4-х гадовым хлапчуком.
Будучы немаўлём, лежачы ў плеценай ракітавай калысцы, падвешанай на
вяроўцы да столі, спасьцігла мяне трагічнае захворваньне – сьлізістых абалонак
маіх вачэй. Так званая трахома.
4 гады я пастаянна перабываў у цемры, у нізкай хаціне са шчыльна завешанымі
акенцамі. І калі толькі нехта прыпадняў занавеску, я ніцма падаў.
У летні час, калі ўся сям’я адпраўлялася ў поле, я цэлымі днямі цярпліва
сядзеў у цемры, на падлозе ў хаціне, чакаючы бацькоў і сястру Ніну. У сямігадовым
узросьце яна сярпом жала жыта.
На жаль, беларуская вёска на Беласточчыне ў міжваенны пэрыяд ня мела
лячэбных умоваў. Адзінай асобай, якая спрабавала тады дапамагаць хворым
людзям, была шаптуха Маляшыца.
Помню, шаптала яна нада мною дзівосныя замовы. Можа й таму, калі нехта
цудам не памёр, мы думалі, што шаптуха дапамагла.
У сапраўднасьці мой дзіцячы арганізм перамог грозную трахому настолькі,
што я пасьля 4-х гадоў мог глянуць на сьвет.
Выйшаў я ўпершыню на двор, і акаляючы сьвет уразіў мяне да тае ступені,
што я адчуў сябе як у дзівоснай казцы. Інакш успрымае дзіця навакольны
сьвет, назіраючы яго штодзённа. Зусім інакш, калі яно сутыкнецца з гэтым
сьветам раптоўна.
Уражаная мая душа была настолькі, што я ня мог не перадаць іншым сваіх
думак. Ня ўмеў я яшчэ пісаць ды чытаць, ня ведаў беларускай літаратурнай
мовы. І таму пасьвіў зь вясковымі хлапчукамі каровы.
Запомніў вясковыя вершаваныя куплеты. Дапасоўваў да іх нейкія мэлёдыі. Сьпяваў хлапчукам гэтыя куплеты, чым выклікаў захапленьні сяброў.
А калі ў школе пачаў вывучаць польскую мову, пераліваў на паперу свае першыя паэтычныя спробы, зь якімі знаёміў сваю настаўніцу. Калі за савецкаю ўладаю вучыўся ў беларускай дзесяцігодцы, я, са сваімі вершамі, ужо па-беларуску, быў ськіраваны на алімпіяду дзіцячай творчасьці ў Бельск-Падляскі. І так пачалося маё пабрацімства з паэзіяй, якое працягваецца да сёньня Віктар Швэд