Раскажу я вам, як я навальніцы баялася. Было гэта ў вёсцы Дзягельна і была
там такая ў Магайніка прыгожая дзяўчына. Жылі яны ў інтарнаце. І вот пачалася
граза. І ішла гэта дзяўчына па карыдоры і, какраз, папала пад патрон в
каторам не была включана лампачка. Граза ўдарыла і разрад, значыт, папал
у яе і яна – мёртвая.
Чую я з дому, што крык, крык, шум. Гляджу – многа народу там сабралася.
Пабегла і я туда. Дабегла я – ужэ гэту дзяўчыну выносяць прама на агарод
і закапываюць у землю, для таго, каб ужэ адцягнуць вот гэты разрад.
Яна, там, была сіняя, патом стала бляднець. Ну, ўсёроўна, яна ў сібе,
значыцца, не прыйшла. Так ана ўжэ і асталася нежывой.
Я так васпрыняла гэты случай блізка да душы, што надта стала баяцца
гэтай навальніцы. Прыйшла да дому і мне было так ні па сібе, так ужо шкода
этай дзяўчыны…
І вот я лягла спаць, і мне всёроўна казалася, што гэта навальніца, хаця
была добрая пагода: зьвёзды сьвяцілі, неба чыстае, а мне ўсё роўна думалася,
што гэта – навальніца. І я да такой ступені баялася, што я прама цірала
сазнаньне сярод ночы. І з той пары мне была так усё, как-то ні па сібе
– дрэнна.
І вот адзін раз прышла суседка й замеціла маё такое… паводзіны, што
я, вот, якая-то ні такая, як абычна, ды будзе казаць:
Ты, вот, пірастань, ні гэтак ты васпрынімай ты гэта ўсё. Усе мы баімся.
Ну ні гэтак жа трэба. Нада як-та, вот, зьмірыцца з прыродай: што прырода
была й будзе і всё эта будзе паўтарацца кажды год і всё.
Но я, цем не менее, пачуствавала сібе, што-та, так плоха. Страўнік у
міне стаў заболіваць. Я абрацілася да дактароў. Ну, абрацілася – паглядзелі
і ўжэ было відна, што ў міне на почве энай нэрвознасьці, стрэса гэтага,
палучыла язву.
Ну, патом многа год зь ей мучылася, гаравала, ну, всётакі, рэшылася
на апірацыю. Зрабілі апірацыю. Ну, посьле гэтага, я ўжэ, так эта, стала
более-менее нармальным чалавекам.
Ну, а навальніцу… Я ўжэ ціпер зьмірылася, панімаю, што гэта прырода,
што гэта нічога не адменіш, нікуды ад гэтага ні дзенішся… Ні хаваюся, нічога.
І так і маладым кажу, што нада на ўсё глядзець болей проста.
Фаіна Смольская
Самае папулярнае
1