Мне проста дзіва было, як пішуць – як гэта можна было напісаць пра адно
ды столькі многа. Некалі вот я чытала паэмы Якуба Коласа, Янкі Купалы і
думаю, як гэта пра адно можна напісаць.
Я жыву ў Мазалях, у Асавец мне 25 мінут на веласіпедзе было, я нічога
ня відзела, і сьціхамі я, сьціхамі ей давала атвет. І сама плакала, такія,
відаць, словы гавару, што аж сама плакала. Прыехала да фермы, і тады я
аж схамянулася і думаю, во каб я запісала, колькі б у мяне было – я ж пра
адно гаварыла.
Мне не было калі радзіва слухаць – дзяцей гадавала, каровы даіла – я
35 гадоў даяркай прапрацавала. Нешта сьціхамі ў мяне пачнецца: даю каровы,
а я сьціхамі дзета мінут 15, аж схамянуся. Сама думаю: “Глянь, я ж сьціхатворна
гаварыла”. Брыгадзір стаіць, і я ў яе ручку выхваціла, і цетрадзь выхваціла
і давай пайшла запісваць. І ў мяне палучыўся верш. За пяць мінут дзета
там куплетаў мусі дванаццаць, во такі палучыўся верш. Я прыйшла і пачытала
гэтым страіцелям, ды так яны ўсхваляваліся, думалі, што я падам у газету.
І ў мяне пра самагонку такая байка палучылася – там я крыцікую самагонку:
Ой, як вып’еш тэй спарэчкі
Пад табою будуць рэчкі,
Будзеш плаваць як гусак
І ня спынесься ніяк. А вось гэта ў мяне жытнёва-пшанічнае: Была б для нашых дэпутатаў
Выпіўка атлічная,
Можа б законы для народа лепшыя пісалі
І падаткі меншыя з народа бралі.
Ой, а гэта тмінная
Пагнаць вас павінная.
Гнаць вас будзе да хлява,
Ганяць будзе тыдні два Валянціна Шавертак
(в. Мазалі, Маладэчанскі р-н)
Пад табою будуць рэчкі,
Будзеш плаваць як гусак
І ня спынесься ніяк. А вось гэта ў мяне жытнёва-пшанічнае: Была б для нашых дэпутатаў
Выпіўка атлічная,
Можа б законы для народа лепшыя пісалі
І падаткі меншыя з народа бралі.
Ой, а гэта тмінная
Пагнаць вас павінная.
Гнаць вас будзе да хлява,
Ганяць будзе тыдні два Валянціна Шавертак
(в. Мазалі, Маладэчанскі р-н)